20-гадовага ахоўніка ў Гродне затрымалі за згвалтаванне дзвюх школьніц
Аператыўнікі Гродзеншчыны затрымалі 20-гадовага жыхара Гродна, які падазраецца ў згвалтаванні дзвюх непаўналетніх, паведамляе МУС.
Устаноўлена, што малады чалавек пазнаёміўся са школьніцамі ў адной з забаўляльных устаноў, дзе працаваў ахоўнікам. 12 і 13-гадовая дзяўчынкі прыйшлі туды на дзіцячую дыскатэку.
Праз нейкі час хлопец звязаўся з адной са школьніц і прапанаваў сустрэцца ў сябе дома. Там ён напаіў ахвяру алкаголем і згвалціў. Пазней паступіў гэтак жа з яе сяброўкай у здымнай кватэры.
Пра здарэнне дзяўчаты распавялі кіраўніцтву ахоўніка. А дырэктар, у сваю чаргу, паведаміў пра гэта ў міліцыю.
Следчымі распачатыя крымінальныя справы за згвалтаванне заведама малалетніх. Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары