Грамадства1919

Кубракоў адкрыў краму тавараў, створаных рабскай працай зняволеных, і пахваліўся «ўнікальнай» каністрай

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў 20 красавіка асабіста адкрыў каля вёскі Рабінаўка ў Дзяржынскім раёне шоу-рум крамы прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП). Тавары, якія прадаюцца ў гэтай краме, створаныя працай зняволеных, у тым ліку і палітычных, якім за працу плацяць здзеклівыя капейкі.

У гандлёвым аб'екце прадстаўленыя каля 500 найменняў тавараў: мэбля, кухні з масіву «ў стылях лофт, кантры, рустык і скандынаўскім», садовая каваная і драўляная мэбля, мангалы, альтанкі, будаўнічыя матэрыялы, гаспадарчыя тавары, медыцынскае і спецыяльнае адзенне, адзенне для палявання і рыбалкі, тэкстыль, абутак.

Сярод усіх тавараў, створаных рабскай працай зняволеных, Іван Кубракоў адзначыў 20-літровую каністру для паліва. Ён падкрэсліў, што гэта «адзіны падобны ўзор на ўсёй постсавецкай прасторы».

Кубракоў таксама расказаў, што прадпрыемствы ДВП гатовыя выпускаць і сувенірную прадукцыю:

«Усе хочуць бачыць сімволіку Беларусі. Майкі з васількамі, каласамі запатрабаваныя — шматлікія турысты гэта купляюць. Асабліва прадаецца ў Брэсцкай крэпасці, куды мы таксама завозім сувеніры».

У планах — адкрыццё падобных крам па ўсёй Беларусі.

Каментары19

  • SHOS
    20.04.2023
    Страна-зона
  • Федзя
    20.04.2023
    Сами себе такую жизнь выбрали в 1994. Так и должно быть.
  • Абу
    20.04.2023
    На менскай Камароўцы ва ўрачыстай атмасферы адкрылі першы ў краіне рынак рабоў. Кіраўніцтва атрымала грамату "Найлепшаму рабагандляру". Сілавікі правялі паказальныя выступленні па ўціхамірванні паўстанняў рабоў, не абыйшлося без традыцыйнай выставы кайданоў. На дзіцячай пляцоўцы будучыя маленькія рабы маглі паўдзельнічаць у вясёлых спаборніцтвах - бег у кайданах і вясёлая камнеломня...

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовы кіроўца пайшоў на абгон: падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, дзе загінулі чатыры чалавекі2

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант43

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць