Спорт22

Штучны інтэлект зымітаваў інтэрв'ю паралізаванага Міхаэля Шумахера. Сям'я падае ў суд на часопіс

Сям'я Міхаіла Шумахера плануе судзіцца з часопісам, які апублікаваў згенераванае штучным інтэлектам інтэрв'ю з былым пілотам «Формулы-1». Нямецкі часопіс Die Aktuelle пазіцыянаваў інтэрв'ю як эксклюзіўнае і першае для Шумахера пасля таго, як у снежні 2013 года ён атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і перастаў з'яўляцца на публіцы, паведамляе Бі-бі-сі.

15 красавіка фота Шумахера з'явілася на вокладцы Die Aktuelle

15 красавіка фотаздымак Шумахера з'явіўся на вокладцы Die Aktuelle з загалоўкам: «Міхаэль Шумахер, першае інтэрв'ю!» На вокладцы таксама гаворыцца, што гэта гучыць зманліва рэалістычна.

Ужо ўнутры артыкула ёсць удакладненні: адказы Шумахера згенераваў штучны інтэлект. Сярод адказаў, напрыклад, «каментар» пра жыццё пасля траўмы.

«Маё жыццё цалкам змянілася пасля (інцыдэнту). Гэта быў жудасны час для маёй жонкі, маіх дзяцей і ўсёй сям'і. У мяне была такая моцная траўма, што я месяцамі ляжаў у штучнай коме. Інакш мой арганізм не змог бы справіцца з усім гэтым», — згенераваў ШІ «словы» Шумахера.

Сям'я пацвердзіла інфармацыйнаму агенцтву Reuters, што яны плануюць вырашаць гэтае пытанне ў судовым парадку. Выдаўцы часопіса адмовіліся ад каментароў.

Шумахер, сяміразовы чэмпіён «Формулы-1», у снежні 2013 года атрымаў сур'ёзную траўму, калі катаўся на лыжах у Альпах, і дактары, паколькі баяліся за яго жыццё, увялі яго ў стан штучнай комы.

У чэрвені 2014 года менеджар Шумахера паведаміла, што ён выйшаў з комы і цяпер яго чакае доўгая рэабілітацыя. «Што датычыць яго будучыні, то мы просім вашага разумення — далейшая яго рэабілітацыя не будзе публічнай», — заявіла тады Сабіна Кэм.

З тых часоў былы спартсмен праходзіў аднаўленне на беразе Жэнеўскага возера. У снежні 2018 года СМІ паведамілі, што Шумахер больш не прыкаваны да ложка і не мае патрэбы ў апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх, але яму патрэбны пастаянны догляд.

Аднак дэталі пра стан яго здароўя сям'я былога пілота «Формулы-1» не выдае.

У дакументальным фільме Netflix 2021 жонка Шумахера Карына сказала: «Мы жывём дома. Займаемся тэрапіяй. Мы робім усё магчымае, каб зрабіць Міхаэлю лепш і пераканацца, што яму камфортна. Проста даць яму адчуць нашу сям'ю, нашу сувязь».

Яна патлумачыла, што Міхаэль быў супраць публічнасці і заўсёды казаў, што «асабістае ёсць асабістае».

«Міхаэль заўсёды абараняў нас, і цяпер мы абараняем Міхаэля», — адзначыла Карына.

Шумахер выйграў два тытулы чэмпіёна свету сярод пілотаў Формулы-1 з Benetton у 1994 і 1995 гадах, а з 2000 па 2004 год ён выйграў пяць тытулаў запар у камандзе Ferrari.

Выйграўшы 12 з 13 першых гран-пры 2004 года Шумахер датэрмінова стаў чэмпіёнам свету сёмы раз, што стала рэкордам «Формулы-1», які толькі ў 2020 годзе пабіў брытанскі аўтагоншчык Льюіс Хэмілтан.

Каментары2

  • Казік
    21.04.2023
    Таварышы! Лічбавая несмяротнасць, аб неабходнасці каторай так шмат казалі трансгуманісты, сталася!
  • Гость
    22.04.2023
    Чего только люди не сделают ради денег.
    Соблазн велик , а человек слаб.

Цяпер чытаюць

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку2

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску заўважылі самаробную прыбудову да першага паверха шматпавярховіка. Гэта законна?3

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»25

Бусел замест выраю заляцеў у цэнтр Гродна ВІДЭА1

«Апантаны ідэяй рэваншу за разгром нацысцкай Германіі». Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ выбралі новую цэль7

Макрон аб'явіў пра гатоўнасць 26 краін накіраваць свае войскі ва Украіну7

Крот-шахцёр, багамол-пераростак і крэйсер «Аўрора». На палях Беларусі зладзілі конкурс фігур з саломы ФОТЫ і ВІДЭА7

Латушка запэўнівае, што інфармацыя пра ўзлом яго пошты — фэйк. Але доступ да скрыняў мела зніклая Мельнікава7

Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, цяпер працуе ў польскай школе. Як уражанні?32

У Каардынацыйнай радзе высветлілі, што Карпушонак з сакавіка стала падазрона цікавіцца, чым КР займаецца23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку2

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць