Грамадства

Сваякі Дзяніса Івашына атрымліваюць пагрозы за інфармацыю пра палітзняволенага

Блізкія палітзняволенага Дзяніса Івашына атрымліваюць пагрозы і просьбы не расказваць пра яго. Інакш абяцаюць зладзіць «інфармацыйна-камунікацыйную блакаду»: пазбавіць званкоў, лістоў і спатканняў, у тым ліку з абаронцам. Аднаго доўгатэрміновага і некалькіх кароткатэрміновых Дзяніса ўжо пазбавілі, піша Hrodna.life.

Вольга і Дзяніс Івашыны ў дзень шлюбу — 20 чэрвеня 2019 года. Фота з сямейнага архіва Івашыных

«Мы абсалютна сур’ёзна ставімся да такіх пагроз, тым больш што пра падобныя ультыматумы кажуць і іншыя сваякі палітвязняў. <…> Але ў такіх умовах пагаджацца на запалохванне — значыцца даваць ім у рукі інструмент для далейшага шантажу і ціску. Таму хай не спадзяюцца, калі мелі такі намер», — паведаміла жонка Дзяніса Івашына Вольга.

22 красавіка Дзяніс Івашын мае чарговы раз тэлефанаваць родным.

«Найбліжэйшыя дні пакажуць, ці сапраўды адміністрацыя ПК-15 дасылала нам такія ультыматыўныя сігналы, ці гэта проста «добразычліўцы» стараюцца нам «дапамагчы». Мы дамаўляліся з Дзянісам на штотыднёвыя лісты, тэлефанаванні паводле графіка і пастаянныя сустрэчы з адвакатам. Наяўнасць усяго гэтага сведчыць пра тое, што з ім усё ў парадку. Адсутнасць хаця б аднаго з гэтых пунктаў будзе сведчыць пра тое, што супрацоўнікам калоніі ёсць што хаваць, што яны катуюць Дзяніса і нават збіраюцца яго забіць», — лічыць Вольга Івашына.

Гродзенскі журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын асуджаны на 13 гадоў 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці».

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

Яшчэ адна аплатная сістэма стала блакаваць беларусаў4

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін1

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС1

Ціханоўская сустрэлася з Мелоні17

«Напэўна, горш не будзе». Лукашэнка вынайшаў спосаб, як збіраць вялікія ўраджаі на пяску15

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку24

Падземны пераход пад галоўным скрыжаваннем Мінска ўтрымліваюць падпоркамі. Ці ёсць тут небяспека для людзей?

Прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКВД, арыштаванага ў 1937 годзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць