Беларусаў, якія не маглі трапіць у Польшчу па міжнародную абарону, усё ж упусцілі
Цяпер двое беларусаў, якія спрабавалі трапіць у Польшчу без віз, у бяспецы.
Як паведаміў «Белсат», ноччу пара была ўжо на пляцоўцы Памежнай аховы на тэрыторыі Польшчы.
«Яны будуць у працэдуры, — паведаміў журналістам юрыст пра міжнародную абарону. — Іх ужо не змогуць вярнуць цяпер. Усё, можна сказаць, што яны ў бяспецы». Ён дадаў, што пасля працэсу рэгістрацыі (otprawa), у камендатуры Тарэспальскага аддзела Памежнай аховы беларусы будуць афармляць заяўку на міжнародную ахову.
Выдварыць іх у Беларусь цяпер не маюць права: памежнікі абавязаныя прыняць у іх заяву на міжнародную абарону і цягам 48 гадзін перадаць справу начальніку Упраўлення спраў замежнікаў. Пасля падачы заявы іх могуць або змясціць пад варту (што малаімаверна — такое робяць звычайна з тымі, хто перайшоў мяжу нелегальна і здаўся), або прапанаваць ім пражыванне ў цэнтры ўцекачоў, або адпусціць на волю — на «прыватнае пражыванне». Юрыст кажа, два беларусы выберуць апошні варыянт, бо маюць знаёмых у Польшчы.
Выдвараць жа іх могуць, толькі калі будзе адмова ў міжнароднай абароне, але гэтае рашэнне прымаюць не памежнікі, а начальнік Упраўлення спраў замежнікаў, які ацэньвае абгрунтаванасць заявы. Ды ў Беларусі ім відавочна пагражае небяспека: на справу ўжо звярнулі ўвагу тэлеграм-каналы, звязаныя з сілавікамі і прапагандай уладаў Беларусі.
Каментары
Пришлось выбрать более жесткий сценарий для переезда к знакомым в Польшу