Грамадства11

У 11 раёнах Магілёўшчыны забаранілі наведванне лясоў

Міністэрства лясной гаспадаркі апублікавала новую інтэрактыўную карту забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Да Заходняй Беларусі дадаліся 11 раёнаў Магілёўскай вобласці, а таксама Лоеўскі раён Гомельскай.

З 26 красавіка забаранілі наведванне лясоў ў Касцюковіцкім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Магілёўскім, Мсціслаўскім, Слаўгарадскім, Хоцімскім, Чавускім, Чэрыкаўскім, Шклоўскім раёнах.

Уведзена абмежаванне ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці. Яшчэ раней былі ўведзеныя абмежаванні ва ўсіх раёнах Брэстчыны і Гродзеншчыны, а таксама ў Салігорскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці.

Пакуль цалкам зялёная Віцебская вобласць.

Чым адрозніваецца забарона ад абмежавання?

Пры ўвядзенні абмежаванняў бесперашкодна можна хадзіць у лес у грыбы або ягады толькі пешшу. Заязджаць на аўто і разводзіць вогнішчы забараняецца.

Калі дзейнічае забарона, то ўваход у лес закрыты ўсім. Праўда, як удакладняюць у Мінлясгасе, работнікі лясных гаспадарак, калі выяўляюць парушальніка, у большасці выпадкаў праводзяць з ім прафілактычную гутарку. А вось за развядзенне вогнішча або кінуты недакурак можна атрымаць штраф да 12 базавых велічынь. Калі праз вогнішча загарыцца лес, то штраф павялічваецца да 30 базавых адзінак.

Каментары1

  • грыбнік
    26.04.2023
    Забароняць па ўсёй рэспубліцы і гудбай партызаны.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём13

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць