Грамадства11

Затрымалі ўладальнікаў сеткі крам «Мода Макс», іх абвінавачваюць у нясплаце падаткаў і падтрымцы пратэстаў

Уладальнікі сеткі крам сэканд-хэнду «Мода Макс» сталі фігурантамі крымінальнай справы па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 243 КК). Заснавальніца сеткі Ала Хадасевіч і яе нявестка Іна Хадасевіч былі затрыманыя, а сын Алы, Пятро Хадасевіч, знаходзіцца ў Латвіі. Акрамя падатковых абвінавачанняў, сям'я таксама падазраецца ў падтрымцы пратэстаў. Пра гэта расказаў у сваім учарашнім сюжэце тэлеканал СТБ.

У сюжэце прапагандысты расказалі, што неабгрунтаванае выкарыстанне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання нібыта дазваляла ўладальнікам сеткі крам прадаваць насельніцтву тавар з нацэнкай вышэй за 200%, пры гэтым хаваць звышпрыбыткі ад падаткаабкладанняў.

Сцвярджаецца, што ў перыяд з 2019 па 2022 год фігуранты нібыта не заплацілі ў бюджэт падатак на прыбытак і падатак на дадатковую вартасць у суме больш за 2 мільёны беларускіх рублёў».

Паводле рэпартажу, сям'я Хадасевічаў нібыта кантралявала 13 афіляваных кампаній, якія займаюцца продажам патрыманых тавараў і выкарыстоўвалі спрошчаную схему падаткаабкладання. Кіраўнікі гэтых кампаній былі, маўляў, сваякамі або знаёмымі Хадасевічаў.

Аднак эканамічнымі абвінавачаннямі тут не абышлося, бо сілавікі зацікавіліся таксама палітычнымі поглядамі сям'і. СТБ паведамляе, што члены сям'і Хадасевіч нібыта ўдзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе, падпісваліся на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, пералічвалі грашовыя сродкі ў «дэструктыўныя» фонды, закрывалі крамы датэрмінова ў дні пратэстаў і звальнялі або дэпрэміравалі супрацоўнікаў, якія не падтрымалі пратэсты.

Нягледзячы на затрыманне кіраўніцтва, сетка крамаў «Мода Макс» пакуль працягвае працаваць.

Каментары1

  • Edd
    06.05.2023
    Hanba lukastanu.

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць