Здароўе22

Дзве рысы асобы, якія абумоўліваюць задаволенасць сабой, выявіла новае даследаванне

Але не хвалюйцеся, калі іх у вас няма. Некаторыя фактары добрага самаадчування знаходзяцца непасрэдна пад вашым кантролем.

a dude and a girl walking парень с девушкой идут
Задаволенасць сабой лічыцца вяршыняй псіхалагічнага самаадчування чалавека, хоць азначэнне гэтага стану даволі цяжка сфармуляваць. Фота: Наша Ніва

Задаволенасць сабой лічыцца вяршыняй псіхалагічнага самаадчування чалавека, хоць азначэнне гэтага стану даволі цяжка сфармуляваць. Псіхалагічны дабрабыт (не блытаць з дабрабытам грашовым) складаецца з двух ключавых кампанентаў, тлумачыць псіхолаг Джасціна Гэт выданню Inverse.

Па-першае, ёсць геданічны дабрабыт, таксама вядомы як дабрабыт суб'ектыўны. Ён уключае суб’ектыўнае пачуцце шчасця і задаволенасці жыццём. Існуе таксама эўдэманічны дабрабыт (ці eudaimonic well-being), таксама вядомы як псіхалагічнае самаадчуванне, звязанае з пачуццем мэты і самастойнасці. Калі мы адчуваем высокі ўзровень задаволенасці, мы знаходзімся «ў стане аптымальнага псіхічнага функцыянавання», кажа спадарыня Гэт.

Дык як мы можам атрымаць больш дабрабыту ў нашым жыцці? Адказ можа заключацца ў культываванні пэўнага ладу жыцця і асобавых якасцяў. У новым даследаванні, апублікаваным у часопісе Scientific Reports, Гэт і яе калегі вывучаюць «прэдыктары» (прагнастычныя фактары) псіхічнага дабрабыту, каб паспрабаваць растлумачыць, чаму некаторыя людзі часцей за іншых адчуваюць задаволенасць.

Якія фактары ўплываюць на самаадчуванне

Каманда апытала 1017 здаровых дарослых у даследаванні TWIN-E, вялікім даследчым праекце па вывучэнні псіхічнага здароўя з удзелам аўстралійскіх блізнят. Удзельнікі прайшлі шэраг тэстаў і апытанняў з прамежкам у адзін год з мэтай атрымання даных аб фактарах іх здароўя і ладу жыцця, а таксама для аналізу асобы. Удзельнікаў таксама пыталі пра апошнія падзеі ў жыцці (як добрыя, так і дрэнныя) і пра іх стаўленне да працы.

Не трэба быць навукоўцам, каб разумець, што хоць некаторыя фактары, якія ўплываюць на самаадчуванне, непрадказальныя (напрыклад, жыццёвыя падзеі) — у той жа час, іншыя (такія як выбар ладу жыцця) мы можам кантраляваць.

Аднак здзівіла навукоўцаў іншае. Так, даследаванне паказала, што людзі, якія выкарыстоўваюць кагнітыўную пераацэнку — стратэгію рэгулявання эмоцый — хоць і з большай верагоднасцю адчуваюць задаволенасць, але гэта не з'яўляецца моцным прадказальнікам перамен да добрага самаадчування з цягам часу. Кагнітыўная пераацэнка — гэта калі чалавек мяняе сваё стаўленне да сітуацыі: схільны да гневу чалавек можа інтэрпрэтаваць неадназначную сітуацыю негатыўна, але калі ён выкарыстоўвае кагнітыўную пераацэнку, ён можа зразумець, што сітуацыя не такая дрэнная, як ён думаў. Вядома, што гэтая стратэгія зніжае трывогу і дэпрэсію і павышае задаволенасць жыццём.

Ці можа асоба сама ўплываць на сваё псіхалагічнае самаадчуванне?

Было ўстаноўлена, што рысы характару ўплываюць на адрозненні паміж людзьмі больш, чым змены псіхалагічнага самаадчування з цягам часу (за некаторымі выключэннямі). Пры гэтым выявілася, што экстраверсія была «наймацнейшым унікальным прадказальнікам зменаў да добрага самаадчування на працягу аднаго года».

Экстраверсія — гэта рыса асобы, звязаная з камунікабельнасцю, напорыстасцю і пазітывам. Аўтары даследавання мяркуюць, што экстраверсія можа спрыяць падтрыманню або паляпшэнню дабрабыту з цягам часу, таму што экстравертныя людзі, як правіла, маюць больш сацыяльных сувязяў, што дапамагае ім адчуваць менш стрэсу.

Добрасумленнасць таксама стала значным прэдыктарам, хоць і ў меншай ступені, чым экстраверсія. Гэтая рыса адлюстроўвае жаданне быць адказным, мэтанакіраваным і прадуктыўным. Папярэднія даследаванні таксама паказваюць, што добрасумленныя людзі больш думаюць пра сваё здароўе, што можа растлумачыць сувязь з псіхічным дабрабытам. У канчатковым рахунку, больш экстравертныя і добрасумленныя людзі на першым этапе даследавання паказалі больш значнае павышэнне якасці самаадчування з цягам часу.

Калі ж справа дайшла да фактараў, якія ўплываюць на змены да добрага самаадчування з цягам часу, выявілася некалькі тэндэнцый. Даследаванне паказвае, што траўматычныя падзеі і падзеі, звязаныя з працай (напрыклад, прыём на працу і звальненні), прадказальна аказваюць моцны ўплыў на псіхічны дабрабыт. Між тым,

ранейшае даследаванне паказвае, што толькі падзеі, якія адбыліся за апошнія тры месяцы, істотна ўплываюць на «сённяшняе» псіхалагагічнае самаадчуванне асобы.

Фактары ладу жыцця таксама тлумачаць адрозненні ў самаадчуванні на другім этапе даследавання (праз адзін год), прычым фізічныя практыкаванні і ўжыванне садавіны і агародніны з'яўляюцца самымі моцнымі прэдыктарамі псіхічнага дабрабыту, што супадае з папярэднімі даследаваннямі сувязі самаадчуваннем і здаровай дыетай.

А больш рэгулярныя фізічныя практыкаванні кожны тыдзень з цягам часу ўплываюць на паляпшэнне самаадчування, і гэта, верагодна, звязана з вядомым уздзеяннем фізічнай актыўнасці на хімічныя рэчывы ў мозгу, такія як сератанін і бэта-эндарфіны.

Гэтыя вынікі даказваюць, што псіхічны дабрабыт вызначаецца не толькі пачуццем шчасця, кажа спадарыня Гат. Тое, будзе жыццё мець сэнс ці не, залежыць ад некалькіх фактараў — і некаторыя з іх больш уплывовыя за іншыя.

Чытайце таксама:

Як мільярды мікраарганізмаў у кішэчніку могуць умацаваць ваша псіхічнае здароўе

Дзвюххвілінныя трэніроўкі, якія могуць прадоўжыць ваша жыццё на гады

Восем спосабаў палепшыць працу мозгу

Каментары2

  • mikola
    09.05.2023
    perahozu na DYETU........
  • Инна
    12.05.2023
    Тяжеловато написано.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара17

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

Жонка Бруса Уіліса расказала пра самы цяжкі выбар пасля дыягназу мужа7

Поўзаў на каленях у смецці. Мужчына перарыў звалку, каб знайсці пярсцёнкі жонкі2

Зумеры, альфа, міленіялы — хто гэта такія? Тлумачым4

У Трампа збіраюцца ўрэгуляваць расійска-ўкраінскі канфлікт да канца года 1

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?5

Трамп пра Расію і Украіну: Няважна, што яны гавораць. Усе займаюцца пазёрствам9

Вудзі Ален: Развязаная Пуціным вайна жахлівая, але гэта не падстава спыняць творчыя дыскусіі3

Кейс Котава зноў актуалізаваў пытанне, куды небяспечна ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара17

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць