Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у эфіры тэлеканала CNN не стаў казаць, ці лічыць ён прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ваенным злачынцам, і заявіў, што гэтае пытанне «варта абмеркаваць пазней».

«Калі вы скажаце, што ён ваенны злачынца, тады будзе значна складаней заключыць пагадненне, каб спыніць вайну», — цытуе словы Трампа Бі-бі-сі.
На думку Трампа, Пуцін здзейсніў велізарную памылку, уварваўшыся ва Украіну, але адмовіўся рабіць прагнозы аб тым, хто можа перамагчы ў вайне.
Трамп таксама чарговы раз паўтарыў тэзіс пра тое, што, калі б ён быў прэзідэнтам ЗША, ён змог бы спыніць вайну за суткі.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары