Свет33

У Турцыі будзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў

Пасля апрацоўкі 100% бюлетэняў Эрдаган атрымаў 49,24% галасоў, Кылычдароглу — 45%, паведамляе дзяржаўны тэлеканал TRT.

Уначы Эрдаган выступіў перад прыхільнікамі і выказаў упэўненасць у перамозе ў першым туры. Ён дадаў, што выбарчай камісіі трэба «крыху больш» часу, каб палічыць галасы, чым планавалася. Таксама ён абвінаваціў апазіцыю ў падмане нацыі праз словы пра лідарства яе кандыдата на выбарах.

Кылычдароглу ў сваім выступе адзначыў, што ў Турцыі павінен прайсці другі тур прэзідэнцкіх выбараў. «Мы зробім усё, каб на працягу наступных 15 дзён разам з нашым народам усталяваць справядлівасць і правасуддзе. Хай наш народ будзе ўпэўнены — мы абавязкова пераможам», — сказаў ён.

Другі тур пройдзе 28 мая.

На парламенцкіх выбарах амаль 50% галасоў заваяваў «Рэспубліканскі альянс» дзеючага прэзідэнта. Гэта 322 з 600 дэпутацкіх месцаў. Апазіцыйны «Народны альянс» — 35% і 212 месцаў.

 Чытайце таксама:

Выбары стагоддзя ў Турцыі: чаму за імі сочыць уся Еўропа

Каментары3

  • bhagawan
    15.05.2023
    navat u Turcyi vybary bolš sumlennyja, čym u Biełarusi
  • John Smith
    15.05.2023
    Нават калі мухлюе то робіць гэта далікатна, а наш калгаснік не навучыўся прыстойнасці. Але ўжо пэўна Бог яму суддзя
  • Альгерд Куклачоў
    15.05.2023
    Турэцкая дэмакратыя, як турэцкае золата, мякка кажучы, не вылучаецца якасцю. Султан Эрдаган змяняў пад сябе канстытуцыю, змяняў назву сваёй пасады, гуляўся ў спробы "дзяржперавароту", паліваў брудам апанентаў, выкарыстоўваў усе магчымыя папулісцкія прыёмы. І што ў выніку? 20 гадоў кіруе краінай, вылучаецца на чарговы тэрмін і усё адно чамусьці называе гэтае шоў аднаго актора "дэмакратыяй".
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч6

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе матацыкліст рызыкнуў сваім жыццём, каб выратаваць хлопчыка4

Z-каналы адмаўляюць мініраванне Крымскага моста, гавораць пра ўдар падводным апаратам

Пасол Турцыі ў Беларусі расказаў пра любімыя беларускія стравы ў іх сям'і4

Памёр кампазітар Яўген Дога3

У Мінску амаль перамаглі баршчэўнік Сасноўскага1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў15

Па Слуцку паўзуць чуткі пра забойства з расчлянёнкай. Вось што кажуць у міліцыі2

Кава з апельсінамі, мандарыны з кетчупам. Беларуска шакіруе знаёмых гастранамічнымі вычварэнствамі3

Пажыццёвае зняволенне вынеслі жыхару Віцебска за жорсткае забойства сваёй сужыцелькі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч6

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць