Культура22

Топ культурніцкіх каналаў ад Мікіты Моніча

Вось якія ютуб-каналы раіць мастацтвазнаўца Мікіта Моніч.

Мікіта Моніч Никита Монич Nikita Monich
Мікіта Моніч раіць найбольш цікавыя на яго погляд ютуб-каналы па беларускай культуры. Кадр з відэа

У новым выпуску на сваім канале «Каля культуры» Мікіта Моніч распачынае новы цыкл відэа, прысвечаных крыніцам знаёмства з беларускай культурай і мастацтвам. Ён адзначае, што за апошнія некалькі гадоў у інтэрнэце на гэтую тэму з'явілася шмат цікавага. А за апошнія паўтара дзесяцігоддзя беларуская лічбавая прастора назапасіла вялікую колькасць матэрыялаў. Гэта відэа, сканы кніг, падкасты, артыкулы, сайты.

Але, як адзначае Мікіта, існуе праблема з іх пошукам — яны дрэнна «гугляцца». «Часам знайсці іх — той яшчэ квэст. А галоўнае, чалавек не ведае, што яму «загугліць», дзе і як знайсці патрэбнае».

Таму Моніч спрабуе выбудаваць пэўны алгарытм для тых, хто жадае пазнаёміцца з беларускай культурай.

Свой агляд ён пачынае адразу са свайго канала, які складаецца з дзвюх частак і ў самым агульным выглядзе знаёміць з варыянтамі таго, што можа зацікавіць у беларускім мастацтве: ад старажытных сакральных роспісаў, іканапісу і сармацкіх партрэтаў да разнастайных мастакоў ХХ стагоддзя, якія нейкім чынам былі датычныя да беларускай культуры.

Ютую-канал "Около культуры" Youtube channel "Okolo kultry"

Другая частка відэа складаецца з шэрагу эпізодаў, якія так ці інакш закранаюць асобныя мастацкія феномены і розныя праявы нашай культурнай спадчыны. На канале ёсць відэа пра дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, маляваныя дываны, слуцкія паясы, творы з дрэва, роспісы цэркваў і касцёлаў, саломапляценне.

Вось плэйліст.

Мастацтвазнаўца заўважае, што каналаў, прысвечаных гісторыі мастацтва і культуры нашай краіны ў адукацыйна-займальным фармаце, у ютубе не шмат. Адзіны прыклад, які ён здолеў адшукаць, гэта праект

Вір.бай 

Ютуб-канал "Вір.бай" Youtube channel "Vir.by"

На жаль, адзначае аглядальнік, іх канал больш за год не абнаўляецца. Аднак на ім знаходзіцца вялікая колькасць лекцый і матэрыялаў пра паэзію і літаратуразнаўства, гісторыю мастацтва і мастацтвазнаўства.

Ёсць шэраг праектаў, якія закранаюць пэўны бок мастацкай спадчыны Беларусі. Вялікая іх колькасць — персаналізаваныя каналы.

Хадановіч

Ютуб-канал "Хадановіч" Youtube channel "Hadanovich"

Гэта канал пра літаратуру. «Гэта змястоўнасць, паэтычнасць расповеду, прыгожая беларуская мова. Калі беларуская літаратура нейкім чынам прайшла міма вас у школе, то гэты канал — добры спосаб гэта кампенсаваць. Яго відэа па працягласці і рытме больш нагадваюць лекцыі. Пры гэтым аўтар намагаецца распавядаць дынамічна. І нават часам жартуе», — адзначае Моніч.

ШокінгКульт 

Ютуб-канал "ШокінгКульт" Youtube channel "ShockingKult"

Мікіта Моніч заўважае, што аўтар канала Максім Жбанкоў яго заварожвае пабудоваю сваіх тэкстаў. «Часам гэта цікава, а часам неверагодна раздражняе. У пэўны момант я не магу зразумець, ці патрэбны я аўтару ў якасці гледача. Ці звяртаецца ён хоць да кагосьці? Ці проста лупіць у сусвет, наўпрост выпраменьвае з сябе тое, што ўнутры не змяшчаецца».

У любым выпадку, на думку Мікіты, выпускі Жбанкова — яскравыя перформансы і іх варта пабачыць.

Мікіту Монічу значна больш зразумелае тое, што робіць музычны журналіст, крытык, пісьменнік Аляксандр Чарнуха. Яго ютуб-канал —

«Міністэрства сепультуры»

Ютуб-канал "Міністэрства сепультуры" Youtube channel "Ministry of Sepulture"

Відэа на гэтым канале, як заўважае Моніч, «аглядна-настальгічныя, а часам актуальна-крытычныя. То Аляксандр распавядае, як у Мінску калісьці адбыўся канцэрт гурта Cannibal Corpse, то крытыкуе Ціму Беларускіх, Макса Каржа ці Міхалка. І атрымліваецца ў яго сапраўды цікава і варта ўвагі».

Tradycyja / Belarusian Traditional Culture

Ютуб-канал Tradycyja / Belarusian Traditional Culture

Гэты канал, як адзначае Мікіта, стаў для яго сапраўдным адкрыццём апошніх тыдняў. Дзякуючы каналу, можна шмат даведацца пра беларускія абрады, традыцыйную музыку, рамёствы, беларускія строі і шмат пра што яшчэ.

Пры гэтым, як заўважае аглядальнік, абсалютная большасць відэа вельмі якасна знятыя і добра змантаваныя: «Трэба мець звычку бачыць прыгожае, мець натрэніраванае вока, каб пабачыць прыгажосць старога ручніка ці глінянага збана, які змешчаны ў крывых старых вітрынах з благім асвятленнем у якімсьці музеі».

Зусім нядаўна на канале пачаў выходзіць цыкл відэа майстрыхі Аляксандры Матлеўскай «Беларускі традыцыйны строй». Відэа пабудаваныя як адказы на базавыя пытанні.

Канал «Культура» беларускага радыё

Ютуб-канал "Культура" Youtube channel "Culture"

Мікіта згадвае, што ў свой час падпрацоўваў на гэтым радыё. «Гэта выдатнае месца, якое магло б быць значна большым, чым радыё, якое грае ў майстэрнях мастакоў сталага ўзросту і культурных супрацоўнікаў», — заўважае Моніч.

Як бы там ні было, але ютуб-канал у радыёстанцыі вялікі. На ім ёсць вялікая колькасць праграм, што выходзілі ў апошнія гады. Яны пра розныя аспекты культуры — музыку, тэатр, абрады, традыцыйныя строі і іншае.

Якасць матэрыялу, як заўважае Моніч, залежыць ад асобы лектара. У большасці відэа няма ніякіх мантажных дадаткаў. Гэта радыёфармат. Але, тым не менш, упэўнены Мікіта, колькасць і разнастайнасць відэа такая, што знайсці нешта цікавае для сябе зможа кожны.

Сярод ютуб-каналаў ёсць тыя, дзе можна пазнаёміцца з сучаснымі творцамі.

Не чорны квадрат 

Ютуб-канал "Не чорны квадрат" Youtube channel "Nie czorny kvadrat"

Гэта праект інтэрвʼю з мастакамі, менеджарамі культуры, музыкантамі. «Трохі занудна, але часам цікава», — адзначае аглядальнік. Праект малады, існуе некалькі месяцаў.

Размова з творчым чалавекам у якасці асновы відэасюжэта знаходзіцца і ў аўтараў канала

САМі

Ютуб-канал "САМі" Youtube channel "SAMi"

Але ў іх іншы фармат. «У іх героі розных крэатыўных прафесій размаўляюць сам-насам. Атрымліваецца непасрэдна, вельмі эмацыйна. Але часам не вельмі змястоўна», — дзеліцца ўражаннямі Моніч.

Кніга Беларусі

Ютуб-канал "Кніга Беларусі" Youtube channel "Book of Belarus"

Канал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На ім шмат відэа. Ёсць запісы канферэнцый і лекцый. Усе тэмы звязаныя з беларускай кніжнай культурай.

«Тэмы вельмі цікавыя. Лектары часам смяротна нудныя. Але ёсць і выдатныя. Увогуле, Нацыянальная бібліятэка здолела стварыць найлепшую крыніцу пра старажытныя кнігі на Беларусі ў ютубе», — адзначае Моніч.

Іншы фармат спажывання ютуба звязаны не з падпіскай на каналы, а з захаваннем плэй-лістоў. Сярод іх Мікіта Моніч раіць звярнуць увагу на

Канал «Культурная раніца»

Канал "Культурная раніца" Channel "Cultural Morning"

Яго вядзе супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Таццяна Сапега.

У сваёй праграме Таццяна кожны тыдзень размаўляе з рознымі практыкамі ці даследчыкамі беларускай культуры. «У наборы герояў і ў стылістыцы саміх праграм заўважна, што выходзяць яны на каталіцкім «Радыё Марыя», — заўважае Моніч.

Плэй-лісты канала «Беларусь 3»

На гэтым канале, як адзначае аглядальнік, назапашана шмат карыснага.

У плэй-лісце пра архітэктуру сабрана некалькі дзясяткаў праграм, якія прысвечаныя сакральным і грамадзянскім помнікам Беларусі. «І гэта клёва», — заўважае аглядальнік.

Плэй-ліст "Архітэктура" Playlist "Architecture"

Яшчэ больш цікавы, на погляд Моніча, плэй-ліст «Артгісторыі», створаны каналам разам з Нацыянальным мастацкім музеем. У ім навуковыя супрацоўнікі (трэба дадаць, што ў большасці ўжо былыя) распавядаюць пра розныя экспанаты з калекцыі.

Плэй-ліст "Артгісторыі" Playlist of "Art stories"

Мікіта Моніч адзначае, што адной з найбольш цікавых праграм канала была «Жывая спадчына».

Мікіта звяртае ўвагу, што цяпер у плэй-лісце каля трох дзясяткаў эпізодаў. «Але яшчэ ў 2022 годзе гэтых эпізодаў было значна больш. Куды ж яны зніклі? Зніклі яны таму, што да лета 2020 года аўтарам і тварам гэтай праграмы была Кацярына Ваданосава. Прыгажуня, мастачка, спявачка, рэканструктарка, настаўніца. І цяпер, з пункту гледжання беларускай дзяржавы, — вораг».

Плэй-ліст "Жывая спадчына" Playlist "Living Heritage"

Моніч таксама звяртае ўвагу на тое, што раней праграма называлася «Жывая культура», а цяпер — «Жывая спадчына». «У гэтым ёсць пэўная іронія і паэзія. Але шкада вялікай колькасці якасна зробленых відэа», — заўважае аглядальнік.

Ён адзначае, што Кацярына Ваданосава працягвае здымаць відэакантэнт, але ўжо больш гістарычнага кшталту. Відэа можна знайсці на канале «Будзьма Беларусамі!». Плэй-ліст называецца

Трызуб і Пагоня

Плэй-лист "Трызуб и Пагоня" Playlist "Trident and the Chase"

Чытайце яшчэ:

Аб прэзумпцыі прыемнасці, пераездзе ў Мадрыд і асабістай барацьбе з ботамі. Вялікая размова з Мікітам Монічам

Яны малявалі Беларусь. Мікіта Моніч склаў пантэон беларускіх мастакоў

Каментары2

  • Кастусь
    20.05.2023
    Яшчэ вось што:
    https://www.youtube.com/channel/UC2F9Q1NjpycI-J2FEX2LJXA
  • Хм
    20.05.2023
    Расейскамоўны культурны дзеяч -- гэта само па сабе дыягназ. 

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць