Улада

У школах Віцебска, Оршы, Полацка і Наваполацка падоўжаны каранцін па грыпе

У чатырох кантрольных гарадах Віцебскай вобласці — Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку — да канца гэтага тыдня падоўжаны каранцінныя мерапрыемствы ў школах і лячэбных установах,
паведамілі ў Віцебскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Гэта зроблена на падставе рашэнняў упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама і галоўнага санітарнага ўрача вобласці.

Паводле звестак абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, з 1 па 15 лістапада ў вобласці дыягназ «грып» і «ВРВІ» быў пастаўлены 60.602 хворым, з якіх 28.133 (42,9%) — дзеці. Шпіталізаваныя 1.751 чалавек, з іх 54,8% — дзеці.

У Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку школы знаходзяцца на каранціне ўжо амаль два тыдні. Першы раз каранцінныя мерапрыемствы ў кантрольных гарадах рэгіёна былі аб’яўленыя з 4 па 10 лістапада, затым яны былі падоўжаныя да 15 лістапада.

16 лістапада ў школах быў звычайны навучальны дзень, але ў другой палове дня школьнікам паведамілі аб падаўжэнні канікул.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Шэсць чалавек загінулі на пажары ў аўтобусе ў Швейцарыі1

Колькасць салодкага ў раннім дзяцінстве істотна ўплывае на здароўе ў дарослым жыцці2

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

У Малайзіі мужчына мае ажно 42 зубы. Гэта сусветны рэкорд1

Пад Мінскам для адпачынку здаюць трохпавярховую вежу

«Пытанне ў выхаванні моладзі». Міністр гандлю патлумачыў, чаму беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі на ўнутраным рынку11

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць