Улада77

Козік заступіцца за маладафронтаўку

У выпадку адлічэння Таццяны Шапуцькі з БДУ з‑за яе ўдзелу ў форуме Усходняга партнёрства Леанід Козік паабяцаў арганізаваць мітынг у яе падтрымку.

У выпадку адлічэння Таццяны Шапуцькі з БДУ праз яе ўдзел у форуме Усходняга партнёрства Леанід Козік паабяцаў арганізаваць мітынг у яе падтрымку.

У выпадку адлічэння Таццяны Шапуцькі з БДУ з‑за яе ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства» ў Бруселі кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік паабяцаў персанальна арганізаваць мітынг у яе падтрымку ў цэнтры Мінска. Пра гэта паведаміў лідэр міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Зміцер Дашкевіч.

Таццяна Шапуцька 16—17 лістапада знаходзіцца ў Бельгіі і ўдзельнічае ў форуме Усходняга партнёрства ад «Маладога фронту».

«Аднак 16 лістапада, у дзень адкрыцця форуму, аднакурснікі паведамілі ёй, што яна можа быць адлічана з юрыдычнага факультэта БДУ.

Дэканат факультэта паставіў на асаблівы ўлік усю групу, у якой вучыцца Таццяна. Саму ж Таццяну дэканат выклікаў на спецыяльнае пасяджэнне, якое павінна прайсці ў чацвер, 19 лістапада», — паведаміў Дашкевіч.

Калі пра гэтыя дзеянні дэканата стала вядома беларускай дэлегацыі на Форуме грамадзянскай супольнасці, прадстаўнік Еўракамісіі і мадэратар беларускай дэлегацыі Яўгеніуш Смоляр задаў пытанне аб магчымым адлічэнні Шапуцькі старшыні ФПБ Леаніду Козіку.

«На гэта Козік адказаў, што ў выпадку адлічэння Шапуцькі з ВНУ ён персанальна арганізуе маніфестацыю ў яе падтрымку ў цэнтры Мінска», — паведаміў Дашкевіч.

«Мы будзем спадзявацца, што Козік не адмовіцца ад сваіх слоў, калі вернецца ў Беларусь, і Шапуцька будзе працягваць вучобу», — сказаў лідэр «Маладога фронту».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў9

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пракурор расказаў, чаму дагэтуль адпраўляюць на суткі за падпіскі9

На таргі выставілі адціснутую ў заснавальніка «Байпола» кватэру. Пакупнікі зладзілі за яе сапраўдную бойку6

58‑гадовай лагістцы далі калонію за каментары ў інтэрнэце і назвалі тэрарысткай2

Выпускаюць зубную пасту са смакам цукерак «Сталічныя»2

Амерыканскі акцёр Джэсі Айзенберг ахвяруе сваю нырку незнаёмцу2

У гандлёвым комплексе «Першы нацыянальны» ў Мінску прадаецца кватэра3

Беларускі палітолаг сыграе бандыта ў польскім крымінальным серыяле2

«Люблю сваю працу» — напісаў у сацсетках беларускі міліцыянер у балаклаве. Яму адказалі жорстка27

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў9

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць