Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1313

Сёння Мінску ёсць што страчваць у Еўропе

Брусель працягнуў тэставы перыяд. Мікрадоза не самых харызматычных апазіцыянераў можа быць упырснутая ў асобныя перыферыйныя саветы. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Рашэнне Рады Еўразвязу аказалася цалкам чаканым. 17 лістапада Брусель, з аднаго боку, прадоўжыў візавыя санкцыі супраць беларускага начальства, з іншага — адразу ж іх прыпыніў на той самы тэрмін, да кастрычніка 2010 года. Прапанавана скласці супольны прамежкавы плян вызначэння прыярытэтаў для рэформаў (чытай: хатняе заданне).

Карацей, новы выпрабавальны тэрмін. У гэты перыяд трапляюць мясцовыя выбары. Так што мікрадоза не самых харызматычных апазіцыянераў можа быць упырснутая ў асобныя перыферыйныя саветы (каторыя ў прынцыпе мала што вырашаюць).

Гэтыя выбары могуць прайсці па адносна мяккім сцэнары, бо Лукашэнка зацікаўлены стварыць болей-меней спрыяльны міжнародны фон перад прэзідэнцкай кампаніяй. А там ужо будзе не да кітайскіх цырымоній.

У дакуменце Рады ЕЗ выказана глыбокае шкадаванне з тае нагоды, што Мінск не прадэманстраваў належнага прагрэсу ў выкананні пяці сакраментальных ўмоў. Беларускі афіцыйны бок зараз, пэўна, таксама выкажа шкадаванне, што Еўразвяз, маўляў, не знайшоў моцы цалкам адмовіцца ад старых падыходаў.

Пасля гэтага найгранага абмену шкадаваннямі (бо ілюзій у ніводнага з бакоў не было і няма) працэс пойдзе далей. Ні Еўропа, ні беларускае начальства не зацікаўлены псаваць трэнд.

На Лукашэнку цісне, у прыватнасці, расійскі чыннік. Не выпадкова ў той самы дзень, 17 лістапада, ён на адмысловай нарадзе выказаў даволі скептычнае стаўленне да перспектыў траістага мытнага звязу. Маўляў, Расія і Казахстан з іх запасамі вуглевадароднай сыравіны будуць выступаць у гэтым хаўрусе кансалідавана, а вось інтарэсы беларускай эканомікі могуць пацярпець. У сваёй фірмавай манеры Лукашэнка павесіў адказнасць на ўрадоўцаў: маўляў, пагодзіцеся на нявыгадныя ўмовы — наракайце на сябе!

Паказальна, што ён завастрыў увагу на нявызначанасці двух пытанняў — ці будзе скасавана мыта на нафту і ці будзе адзінае цэнаўтварэнне на прыродны газ ды іншыя энергарэсурсы.

Вожыку зразумела: менавіта энергетычныя выгады вабяць беларускі бок у новым праекце Крамля. А раптам выгарыць тое, што не пашэнціла атрымаць пад маркай саюзнай дзяржавы — газ па цэнах смаленскага пояса і ўсё такое… Масква ж, мякка кажучы, ісці насустрач не спяшаецца. Ну дык і можа атрымаць халодны душ.

Паводле Лукашэнкі, таксама «нельга забываць, што ў цяперашніх умовах удзел Беларусі ў мытным звязе набывае геапалітычны сэнс, прытым вельмі глыбокі». Сапраўды, адмыслоўцы ўжо зазначалі, што ўваход у гэты альянс пад патранажам Масквы можа адсекчы нашу краіну ад выгад «Усходняга партнёрства», і найперш — ад стварэння зоны свабоднага гандлю з Еўразвязам.

Карацей, «Чапай думаць будзе». І яшчэ вялікае пытанне, ці адбудзецца ў вызначаны тэрмін трыўмфальнае падпісанне папер мытнага звязу. Маскоўскім стратэгам рана паціраць рукі. Ва ўсякім разе, без добрай праплаты, без саступак Лукашэнку праект можа ляснуцца. Гэта раней здавалася: куды ён дзенецца з падводнай лодкі!

У сённяшняй сітуацыі беларускаму начальству ўжо ёсць што страчваць на еўрапейскім кірунку. І гэта ці не галоўны вынік года кволага «пацяплення».

Аляксандр Класкоўскі.

P. S. Прагноз наконт найгранага абмену шкадаваннямі пацвердзіўся. Прадстаўнік беларускага МЗС: «З жалем даводзіцца канстатаваць, што чарговае „падвешванне“ працэсу…» і г.д. Хаця ўвогуле дэманстрацыя крыўды даволі стрыманая. Маўляў, халера з вамі, давайце доўжыць наш прагматычны дыялог!

Каментары13

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль стаў часцей адмаўляць беларусам ва ўездзе. Што не так?

Дзеці былой салісткі расійскага гурта разбіліся насмерць, катаючыся на цюбінгу8

Літоўскія кансерватары дабіваюцца абмежавання права беларусаў на набыццё нерухомасці ў Літве23

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады8

Як мабільныя аператары змянілі безлімітныя тарыфы пасля абмежавання хуткасці інтэрнэту3

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву6

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць