Грамадства11

У Мінску выставілі на продаж «Арэну-сіці». Колькі просяць?

На папулярных беларускіх пляцоўках па гандлі нерухомай маёмасцю з'явілася аб'ява аб продажы буйнога гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Арэна-сіці» на праспекце Пераможцаў у Мінску. За ГЗЦ просяць $74 млн, але цяперашні ўладальнік гатовы таргавацца, піша Office Life.

«Арэна-сіці». Фота: Realt.by

Агульная плошча аб'екта — 84 тыс. кв. метраў, сярэдняя цана «квадрата» — $880.

«Аб'явы аб продажы размясцілі 30 мая. Продаж звязаны з тым, што цяперашні ўласнік «Арэны-сіці» (гаворка ідзе пра кампанію «А-сіці») лічыць, што цэнтр мае патрэбу ў свежым поглядзе на арганізацыю гандлёвых плошчаў — магчыма, іх варта аптымізаваць і рэарганізаваць», — патлумачыла Office Life агент па продажы нерухомасці «Сільван-Інвест» Наталля Санчукоўская.

«Цяперашні ўласнік гатовы таргавацца. Гэты аб'ект апошнім часам прапаноўваўся некалькім буйным беларускім бізнэсоўцам — наколькі мне вядома, цікавасць ёсць», — паведаміла агент.

«Арэну-сіці» пабудавала ў 2013 годзе кампанія «Трайпл», заснаваная Юрыем Чыжом.

Але ў 2016-м ГЗЦ перайшоў Белаграпрамбанку, які фінансаваў будоўлю паводле дамовы зваротнага лізінгу. Дэ-юрэ гандлёвы цэнтр стаў уласнасцю банка, але кіравала ім падкантрольная сям'і Чыжа кампанія «Прастор-Трэйд».

У сярэдзіне 2019 года Белаграпрамбанк змяніў лізінгаатрымальніка і ГЗЦ перайшоў пад кіраванне кампаніі «Парагіс» (тады ProStore змяніўся на Green, прыйшлі новыя арандатары).

У сакавіку 2022-га ў «Арэна-сіці» зноў змянілася кіроўная кампанія: Белаграпрамбанк перадаў ГЗЦ у давернае кіраванне «А-сіці», заснаванай лізінгавай кампаніяй самога банка — «Агралізінг».

Каментары1

  • mikola
    31.05.2023
    Ne kupliu ! Zadoraga !

Цяпер чытаюць

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і разбурыла помнік, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і разбурыла помнік, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

У Лоеве прадаюць будынак, у якім месціцца адзіная пошта. А што будзе з ёй самой?

Cіла поціску рукі ў 50 гадоў можа прадказаць ваша здароўе ў 70: вынікі даследавання3

Стала стражэйшай адказнасць за выкарыстанне беспілотнікаў2

У Беларусь з-за мяжы пераводзіцца у 1,5 раза больш грошай, чым наадварот5

Мінскае метро карэктуе праект чацвёртай лініі — не будзе строгай прывязкі да Другога транспартнага кольца2

У іспанскім горадзе на месяц забаранілі браць сабе з прытулкаў чорных катоў1

У Арэнбургу зноў загарэўся атакаваны дронамі завод «Газпрама»3

Аштрафавалі за тое, што накапаў пяску19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і разбурыла помнік, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і разбурыла помнік, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць