Комплекс С-400 размясцілі ў Смалявіцкім раёне — «Беларускі Гаюн»
Зенітна-ракетны комплекс С-400, які прыбыў з Расіі, паставілі на дзяжурства ў Смалявіцкім раёне, як піша маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Паглядзець на новы ЗРК сёння прыбыў міністр абароны Віктар Хрэнін. Прэс-служба Мінабароны размясціла фотаздымкі з яго паездкі. На фота, як заўважыў «Беларускі Гаюн», прысутнічае камандзір 15-й зенітнай ракетнай брыгады УС РБ (в/ч 30151) палкоўнік Андрэй Долбік.
На відэа аб прыбыцці ЗРК камандуючаму ВПС і войскаў СПА палкоўніку Лук'яновічу дакладваў вайсковец 15-й зенітнай ракетнай брыгады.

Па фота і відэа Мінабароны «Гаюн» вызначыў, што Хрэнін наведваў 6 чэрвеня размяшчэнне 6-га зенітнага ракетнага дывізіёна 15-й зенітнай ракетнай брыгады. Ён размяшчаецца ў ваколіцах вёскі Дуброва Смалявіцкага раёна.
У студзені 2023 года 15-я брыгада таксама атрымала батарэйны камплект ЗРК «Тор-М2К», піша «Гаюн».
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары