Узровень вады на правым беразе зніжаецца, на левым — сітуацыя горшая — украінскі бок
Узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы працягвае зніжацца, і на 8-ю раніцы 11 чэрвеня ў раёне Нікапаля ён склаў 9,35 м, як паведамляе «Укргідраэнерга».

За суткі узровень вады знізіўся больш чым на метр, а з моманту падрыву — больш чым на 7 метраў.
Узровень вады ў Херсонскай вобласці за ноч знізіўся на 26 сантыметраў, пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі рэгіёна Аляксандр Пракудзін.
Падтопленыя 32 населеныя пункты і 3784 дамы. Эвакуяваныя 2716 чалавек, пра гэта паведаміў Пракудзін.
Каментуючы сітуацыю на анексаванай Расіяй частцы Херсонскай вобласці, Пракудзін заявіў, што эвакуацыю там «правалілі»:
«На левым беразе такой станоўчай дынамікі няма. Зменшылася дынаміка спаду вады. Эвакуацыя праваленая. Акупанты адбіраюць у людзей лодкі і самі аплываюць затопленыя дамы, забіраючы ацалелую маёмасць».

Плаціну Кахоўскай ГЭС узарвалі ноччу 6 чэрвеня. Гэта прывяло да затаплення шырокіх тэрыторый у Херсонскай вобласці, размешчаных ніжэй па плыні Дняпра.
Чытайце таксама:
Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў
Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС
Акупаваная расейцамі Кінбурнская каса цалкам адрэзаная. Гэта дае шанец для Украіны
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары