Грамадства99

Швед адказаў на пытанне, што будзе, калі суд прызнае вінаватым памерлага

Беларускія суды цяпер змогуць судзіць і мёртвых, калі справа тычыцца генацыду, ваенных злачынстваў і яшчэ шэрага артыкулаў. Гэта прадугледжваецца праектам закона «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса». Але што будзе, калі памерлага прызнаюць вінаватым?

Генеральны пракурор Андрэй Швед сёння выступіў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на разглядзе гэтага законапраекта.

Звяртаючыся да парламентарыяў, Андрэй Швед сказаў, што «злачынствы супраць міру, бяспекі чалавецтва і ваенныя злачынствы, у тым ліку генацыд, не маюць тэрмінаў даўнасці. У мэтах забеспячэння прынцыпу непазбежнасці адказнасці, зыходзячы з дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, Генеральнай пракуратурай распрацаваны законапраект, які прадугледжвае магчымасць вядзення па крымінальных справах гэтай катэгорыі ў дачыненні да памерлых асоб незалежна ад згоды іх блізкіх сваякоў». 

Ён расказаў, што следчы па справе павінен будзе прыняць меры, каб знайсці блізкіх сваякоў памерлага абвінавачанага і паведаміць ім аб праве прадстаўляць інтарэсы памерлага.

Немагчымасць знайсці сваякоў не перашкодзіць расследаванню.

У выпадку даказанасці вінаватасці памерлага суд выносіць абвінаваўчы прыгавор без назначэння пакарання (артыкул 356 КПК).

Каментары9

  • умка
    15.06.2023
    "Ён расказаў, што следчы па справе павінен будзе прыняць меры, каб знайсці блізкіх сваякоў памерлага абвінавачанага і паведаміць ім аб праве прадстаўляць інтарэсы памерлага."

    при Коль но )
  • Питон
    15.06.2023
    ах тыж наш великий инквизитор - все тебе неймется.. ты наверное хочешь чтобы за твои преступления твои дети и близкие отвечали потом? ну что ж.. и это можно будет устроить.
  • Казік
    15.06.2023
    Падаць у суд на Івана Жахлівага за генацыд літвінаў і яўрэяў на нашай зямлі!

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка8

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград3

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

Ва Украіне заявілі, што знішчылі адзін расійскі «Арэшнік» проста на палігоне3

А дзе Пратасевіч? Ён прапаў. Яго не відаць ужо два з паловай месяцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка8

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць