Спорт

80-я ў свеце, 39-я - у Еўропе

20 лістапада быў апублікаваны новы рэйтынг-ліст Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

20 лістапада быў апублікаваны новы рэйтынг-ліст Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

За месяц футбольная зборная Беларусі страціла ажно сем пазіцый

і апусцілася на 80‑ы радок (зараз у нас 426 балаў).

79‑е месца ў зборнай Уэльса, 81‑е месца — у Трынідада і Табага.

На 77-м месцы знаходзіцца Новая Зеландыя - зборная, што заваявала пуцёўку на чэмпіянат свету па футболе. Аўстралія, што лічыцца найлепшай камандай Азіяцкай футбольнай федэрацыі, займае 21-ы радок у свеце.

За месяц, што прайшоў з часу складання папярэдняга рэйтынга (16 кастрычніка), зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Саудаўскай Аравіяй (1:1) і прайграла Чарнагорыі (0:1).

Калі ж улічваць толькі рэйтынг еўрапейскіх зборных (а гэта 53 асацыяцыі),

то беларусы ў Еўропе знаходзяцца на 39‑м радку.

Горшыя, чым у нас пазіцыі ў Еўропе ў Ісландыі, Малдовы, Албаніі, Арменіі, Эстоніі, Азербайджана, Казахстана, Фарэраў, Грузіі, Люксембурга, Мальты, Ліхтэнштэйна, Андоры і Сан‑Марына. Апошняя зборная займае 53‑е месца ў рэйтынгу УЕФА і дзеліць 203‑ці апошні радок (разам з Монтсэратам, Ангуілай, амерыканскім Самоа і Папуа-Новай Гвінеяй) у рэйтынгу ФІФА.

Што да рэйтынгу ФІФА: Расія — на 13‑м месцы (10‑я ў Еўропе), Украіна — 24‑я (14‑я ў Еўропе), Славенія і Славакія — каманды, што прабіліся на чэмпіянат свету, — займаюць адпаведна 33 і 34 радкі (20 і 21‑я ў Еўропе), Латвія — 45‑я (26‑я ў Еўропе), Польшча — 56‑я (31‑я ў Еўропе), Літва — 60‑я (32‑я ў Еўропе).

Зборная Чарнагорыі, што перамагла ў сераду Беларусь у таварыскай гульні (0:1) перамясцілася з 75‑га на 73‑е месца ў свеце (37‑е ў Еўропе).

Топ‑10 каманд свету: Іспанія, Бразілія, Галандыя, Італія, Партугалія, Германія, Францыя, Аргенціна, Англія, Харватыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць