Свет44

Украіна не дазволіла Беларусі атрымаць «кансультатыўны статус» па Антарктыцы

Паводле навуковага выдання Research Professional News, Беларусь ужо доўга імкнецца да гэтага статусу для магчымасці ўдзельнічаць у кантролі над ўсім антарктычным рэгіёнам. Аднак удзел Беларусі ў вайне і недастатковая навуковая дзейнасць зблыталі ўсе карты Мінску.

«Гара Вячэрняя» — адзіная беларуская навуковая станцыя ў Антарктыцы. Фота: belpolus.by

Беларусь не змагла атрымаць «кансультатыўны статус» па Антарктыцы, які надзяліў бы яе правам голасу па ўсіх кіраўніцкіх пытаннях антарктычнага рэгіёну. Як паведамляе навуковае выданне Research Professional News, на нядаўнім пасяджэнні па гэтым пытанні бакі не змаглі прыйсці да кансэнсусу ў тым ліку праз пазіцыю Украіны і яе саюзнікаў.

Само пасяджэнне праходзіла ў Фінляндыі яшчэ 8 чэрвеня. На ім удзельнікі Дагавора па Антарктыцы, які быў падпісаны ў 1959 годзе, абмяркоўвалі заяўку Беларусі на атрыманне права голасу ў справах Антарктыкі, якую тая падавала яшчэ ў 2021 годзе. 

У выніку бакі абмеркавання палічылі, што Беларусь зрабіла недастаткова навуковага ўкладу ў антарктычныя даследаванні і ў дадатак да гэтага разам з Расіяй парушыла Статут ААН, падтрымаўшы незаконнае ваеннае ўварванне ва Украіну.

«Згодна з Дагаворам аб Антарктыцы, кансультатыўны статус і права голасу можа атрымаць або краіна-заснавальніца Дагавора (ЗША, Расія і іншыя), або краіна, якая праводзіць значны аб'ём даследаванняў у Антарктыцы.

У выпадку ж з Беларуссю, нягледзячы на ​​яе заявы аб дастатковасці яе ўкладу ў антарктычныя даследаванні, далёка не ўсе ўдзельнікі пагадзіліся, што гэта адпавядае рэчаіснасці. Акрамя таго, па інфармацыі ўкраінскага боку, з тэрыторыі Беларусі падчас вайны быў нанесены ракетны ўдар па Нацыянальным антарктычным навуковым цэнтры ў Кіеве, што абсалютна недапушчальна», — піша Research Professional News са спасылкай на мінулае пасяджэнне і асабісты каментар выданню ад прадстаўнікоў Украіны.

Гэтае рашэнне выданню паспелі пракаментаваць і прадстаўнікі навуковай супольнасці Беларусі. Частка з іх паставілася да вынікаў пасяджэння з разуменнем, бо «ўклад Беларусі ў антарктычныя даследаванні сапраўды невялікі і міжнародная супольнасць ведае гэта лепш». 

Разам з тым знайшліся і тыя, хто раскрытыкаваў гэтае рашэнне. 

«Гэта несправядліва. Беларусь праводзіць значную даследчую дзейнасць у Антарктыцы і адпавядае ўсім крытэрыям для атрымання кансультатыўнага статусу», — заявіў Юры Гігіняк, супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах.

Сама Акадэмія навук і МЗС Беларусі адмовіліся даваць каментары выданню па гэтым пытанні. Адзначым, што Беларусь валодае адной навуковай антарктычнай станцыяй у рэгіёне (станцыя «Гара Вячэрняя») і з 2006 года з'яўляецца ўдзельнікам Дагавора аб Антарктыцы, але без права голасу.

Каментары4

  • Усе справядліва.
    23.06.2023
    Навука - па-за межамі, Гігняк - звычайны кан'юнктуршчык і вельмі склізкая персона. А таксама зацяты ябацька і рашыст.
    Рашэнне цалкам справядлівае. Побач з Нацыянальным антарктычным цэнтрам у Кіеве упала ракета, выпушчаная з тэрыторыі Беларусі. Якую рэакцыю вы чакалі??
  • Абу
    23.06.2023
    Хацяць тэлефоны ў пінгвінаў правяраць?
  • Ррепітп
    23.06.2023
    Беларусь развалілі: заробкі 100-200 даляраў. Прагнуць і Антарктыку разваліць! Аж чэшуцца рукі! У краснапузых камуна-бальшавікоў!

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала13

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў13

У Вілейцы анамалія: усюды снег растае, а тут не3

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў1

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»12

Былы кіраўнік «Фольксвагена» заклікаў і радыкальна рэфармаваць Германію, і замяніць ЕС на саюз іншага тыпу19

Як бяспечна перавезці грошы з Беларусі ў Польшчу: парады эксперта19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала13

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць