Свет11

Польшча будзе дамагацца ўключэння Беларусі ў 12-ы пакет санкцый Еўрасаюза

Польскія ўлады ўжо пачалі працаваць над 12-м пакетам санкцый у дачыненні да Расіі. У яго хочуць уключыць і Беларусь. Пра гэта паведаміў Польскаму прэс-агенцтву намеснік міністра замежных спраў краіны Пётр Ваўжык.

Выява: vecteezy

Паводле Ваўжыка, у новы пакет санкцый хочуць уключыць Беларусь, якая хоць і не бярэ непасрэднага ўдзелу ў вайне Расіі супраць Украіны, але дае сваю тэрыторыю для навучання расійскіх вайскоўцаў, а таксама для нанясення авіяўдараў.

«Мы не можам мірыцца з такой сітуацыяй, тым больш што рэжым у Мінску робіць больш суровай унутраную палітыку ў дачыненні да ўласных грамадзян. Розніца паміж Беларуссю і Расіяй паступова сціраецца, таму гэтыя краіны павінны быць ахопленыя аднолькавымі санкцыямі», — заявіў намеснік кіраўніка МЗС Польшчы. 

Чыноўнік падкрэсліў, што калі будзе складзены і прыняты 12-ы пакет санкцый, прагназаваць ён не бярэцца. Але «мы мусім імкнуцца да таго, каб ён быў як мага больш шырокі».

Каментары1

  • Яська
    23.06.2023
    У пакет санкцый? Чаму не у Еурасаюз?

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?3

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў5

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць