Грамадства

Палітвязень Цімур Рызапур правёў у ШІЗА больш за 100 сутак. У жніўні-2020 яго падстрэлілі гумовымі кулямі

Цімур адбывае пакаранне чатыры з паловай гады зняволення за ўдзел у пратэстах.

Увечары 10 жніўня 2020 года, калі мужчына вяртаўся з працы дадому, у яго трапілі гумовымі кулямі пяць разоў: адзін раз — у жывот і чатыры разы — у ягадзіцу.

Цімура затрымалі 30 верасня 2020 года ў Брэсце і пазней абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 КК, піша «Вясна».

10 сакавіка 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Цімуру і яшчэ васьмі іншым фігурантам гэтай справы вынеслі прысуды. Рызапуру прызначылі 4,5 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У Цімура трое непаўналетніх дзяцей, ён адзіны ў сям'і зарабляў грошы.

Тэрмін палітвязень адбывае ў наваполацкай калоніі. Адміністрацыя рэгулярна змяшчае Цімура ў штрафны ізалятар. Агулам ён адбыў там больш за 100 сутак. Нядаўна яго змясцілі ў ПКТ.

Падтрымайце Цімура лістамі і тэлеграмамі: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Цімур Набіевіч Рызапур.

Каментары

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць