Свет66

«Ланцугі сапраўды разарваныя». Кароль Нідэрландаў выбачыўся за гістарычную ролю рабства ў краіне

Прабачэнні прыйшлі на фоне больш шырокага пераасэнсавання каланіяльнага мінулага Нідэрландаў, уключаючы ўдзел як у атлантычным гандлі рабамі, так і ў рабстве ў былых азіяцкіх калоніях.

Вілем-Аляксандр. Фота: Patrick van Katwijk / Getty Images

Кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр у суботу папрасіў прабачэння за гістарычную датычнасць Нідэрландаў да рабства і за наступствы, якія яно мае і сёння, як піша «Еўрапейская праўда».

Кароль выступаў на цырымоніі, прысвечанай 160-годдзю юрыдычнай адмены рабства ў Нідэрландах, у тым ліку ў былых калоніях у Карыбскім басейне.

«У той дзень, калі мы ўспамінаем галандскую гісторыю рабства, я прашу прабачэння за гэта злачынства супраць чалавецтва», — сказаў кароль. Ён падкрэсліў, што расізм у галандскім грамадстве застаецца праблемай і не ўсе падтрымаюць яго прабачэнні.

Аднак «часы змяніліся, і «Кэці Коці»… ланцугі сапраўды разарваныя», — сказаў ён пад радасныя воклічы і апладысменты тысяч гледачоў ля нацыянальнага помніка рабству ў амстэрдамскім Остэрпарку.

«Кэці Коці» — гэта сурынамскія словы, якія азначаюць «ланцуг разарваны», і менавіта так называюць 1 ліпеня — Дзень памяці пра рабства і святкаванні свабоды.

Прабачэнні прыйшлі на фоне больш шырокага пераасэнсавання каланіяльнага мінулага Нідэрландаў, уключаючы ўдзел як у Атлантычным гандлі рабамі, так і ў рабстве ў былых азіяцкіх калоніях.

У 2020 годзе Вілем-Аляксандр папрасіў прабачэння ў Інданезіі за «празмерны гвалт» падчас галандскага каланіяльнага кіравання.

У снежні прэм'ер-міністр Марк Рутэ прызнаў, што галандская дзяржава нясе адказнасць за атлантычны гандаль рабамі, і папрасіў прабачэння за тое, што краіна нажывалася на ім.

Рутэ заявіў, што ўрад не будзе выплачваць рэпарацыі, як рэкамендавала кансультатыўная група ў 2021 годзе.

У снежні каралеўскі дом даручыў правесці незалежнае расследаванне ролі каралеўскай сям'і ў каланіяльнай гісторыі, вынікі якога чакаюцца ў 2025 годзе.

Каментары6

  • Турэмны наглядчык
    02.07.2023
    У Беларусі рабства існуе і зараз, а хто не хоча быць рабом- тыя ў турмах. І ніхто не збіраецца ні прасіць прабачэння, ні вызваляць рабоў.
  • Axej Justas
    02.07.2023
    Тое, праз што прайшлі мільёны афрыканцаў стаўшы 'таварам' у нечалавечым гандлі, сапраўды жахліва. 'Gates of no return' у гандлёвых фартэцыях раскіданых па ўсім заходнім ўзбярэжжы Афрыкі па эмацыйнаму уздзеянню параўнальныя з Аўшвіцам. Але ёсць і другі бок праўды пра які неяк не вельмі гавораць. Гандаль рабамі быў звычайнай справай у Афрыцы задоўга да прыходу еўрапейцаў. І пасля, белыя гандляры доўга не адважваліся заходзіць углыб кантыненту, будуючы замест гандлёвыя фартэцыі на ўзбярэжжы, дзе й ішоў гандаль з мясцовымі дастаўнікамі. Розныя князькі, ведучы сталыя войны адно з адным, часта звярталіся па дапамогу да белых каб набыць больш сучасную зброю, а аплату рабілі палоннымі якія і станавіліся 'жывым таварам'.
  • Офисный рабовладелец
    02.07.2023
    Когда уже за "офисное рабство" извиняться начнут!?!

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі48

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан напісаў Зяленскаму адкрыты ліст34

Вакол 19‑гадовага беларуса ўтварылі ўжо трэцяе «экстрэмісцкае фармаванне»1

Над Гомелем проста цяпер кружляе шахед21

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне7

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі48

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць