Усяго патроху44

Ілан Маск трэці раз за суткі мяняе ліміт на прагляд твітаў

Учора Ілан Маск аб'явіў пра ўвядзенне ў твітары квоты на колькасць запісаў, якія можна прачытаць за дзень. Ён ужо трэці раз пераглядзеў іх. 

Спачатку ён назваў такія лічбы: верыфікаваныя карыстальнікі, якія набылі падпіску за 8 даляраў, змогуць прачытаць за дзень 6 тысяч твітаў, неверыфікаваныя — 600 твітаў, у той час як новыя карыстальнікі без верыфікацыі — усяго 300 твітаў.

Потым змяніў ліміты так: 8000 / 800 / 400.

І апошняе абнаўленне такое: 10000 / 1000 / 500. 

Маск патлумачыў рашэнне ўвесці квоты барацьбой з «экстрэмальным узроўнем» збору даных і маніпуляцый сістэмы.

Мера называецца часовай, але канкрэтных тэрмінаў дзеяння абмежаванняў уладальнік Twitter не ўдакладніў. Ён толькі адзначыў, што з сітуацыяй павінны разабрацца ў хуткім часе.

Адзін з самых папулярных каментароў да новаўвядзення быў такі: «Вы забіваеце Twitter». 

Каб супакоіць карыстальнікаў сеткі, Маск параіў ім адысці ад тэлефона, каб прысвяціць больш увагі сябрам і сям'і.

Каментары4

  • Common sense
    02.07.2023
    Вот реклаламодатели наверное обрадовались!
  • 000
    02.07.2023
    когда за тебя изобретают и придумывают другие (как с теслой, пейпалом и т.д.) - то можно надувать имидж гениального бизнесмена, дирижировать курсом крипты твитами, и торговать акциями на инсайде
    а как только стал безраздельным хозяином готовой компании и решаешь в ней все - внезапно (только для сектантов внезапно) оказываешь эксцентричным дурачком т.к. есть возможность сравнить результаты с тем, как было ДО
  • бабруйчанін
    03.07.2023
    Падобныя Ілоны нібязпечны ні толькі дзля сябе але і дзля навакольнага ассяродзя..
    У 2022 гєтай Ілоне нешта у галаве замкнула яно " вырашыла" абмежаваць " старлінк" .Санітары з " цру- фбр" мабыць разтлумачылі.
    З " соцсеткамі" у кішені падобныя доуба .дзятлы )) што заугодна утвораць..
    У " ніпаунавариасных" патрэбна запалкі адбіраць ці " галоукі" абрєзаць??

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць