Усяго патроху88

Мэр мексіканскага горада абраў сабе вельмі незвычайную жонку. Вяселле прайшло без інцыдэнтаў

«Я бяру на сябе такую адказнасць, таму што мы кахаем адно аднаго, а без кахання ніякі шлюб немагчымы».

Віктар Уга Соса, мэр аднаго з мексіканскіх гарадоў, на вяселлі разам з самкай кракадзіла па мянушцы Алісія Адрыяна. Фота: © Rusvel Rasgado

У Мексіцы мэр аднаго з гарадоў згуляў вяселле з сапраўднай кракадзіліхай. Пра гэта 2 ліпеня зняло відэарэпартаж агенцтва Бі-бі-сі.

Мэр мексіканскага горада Сан-Пэдра-Уамелула Віктар Уга Соса ажаніўся з самкай кракадзіла па мянушцы Алісія Адрыяна. На вяселлі жаніх быў апрануты ў святочную кашулю, а нявеста была ў мілай сукенцы з фатой. Таксама Алісіі на ўсялякі выпадак завязалі пашчу, і таму ні жаніх, ні госці падчас свята ніяк не пацярпелі.

Па прызнанні жаніха, ён быў вельмі шчаслівы і закаханы ў сваю новую жонку.

«Я бяру на сябе адказнасць, таму што мы кахаем адно аднаго, гэта самае галоўнае. Без кахання не можа быць шлюбу, таму я пагадзіўся ўзяць у жонкі гэтую маленькую прынцэсу», — заявіў Віктар Уга Соса.

Саюз паміж мужчынам і самкай кракадзіла — гэта рытуал, які праводзіцца ў Сан-Пэдра-Уамелула больш за 230 гадоў. Кракадзіл уяўляе сабой боства, звязанае з маці-зямлёй, а шлюб чалавека з кракадзілам сімвалізуе адзінства людзей і багоў. Мэтай рытуальнага вяселля таксама называюць дары багам, каб тыя, у сваю чаргу, падарылі мясцовым жыхарам поспех, добры ўраджай, росквіт і спакой.

Чытайце яшчэ:

«Марскі кракадзіл», знойдзены на ўзбярэжжы Брытаніі, — самы старажытны прадстаўнік віду. Ён існаваў 185 млн гадоў таму

Дэльфіны таксама сюсюкаюць пры размове са сваімі малымі

Зграя касатак патапіла ўжо некалькі яхтаў каля берагоў Еўропы і не збіраецца спыняцца

Каментары8

  • А пачэму бы і да
    04.07.2023
    Нашыя чыноўнікі далжны пераняць этат абрад. Замест кракадзіліхі можна ўзяць гадзюку
  • Сашка
    04.07.2023
    Пасматрытя на этот загниваюшчы запад! Эта жа заафилия какаята! Мой та Колька ни ат самки кракадила! Очань скрэпный мальчык!
  • алесія
    04.07.2023
    харошанькая.. і маўчыць, не тое, што некаторыя)

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць