Свет1010

Прэзідэнт Літвы зноў нагадаў пра імкненне зраўняць абмежаванні ў дачыненні да расіян і беларусаў

У адказ на пагрозу ад расійскіх наймітаў «Вагнера», якія знаходзяцца ў Беларусі, прэзідэнт Гітанас Наўседа нагадвае, што яго вета, якое зусім нядаўна адхілілі намаганнямі кіроўнай партыі, было скіраванае на ўраўноўванне прававых умоў як для расійскіх, так і для беларускіх грамадзян, як піша Delfi.lt. 

Гітанас Наўседа на адкрыцці беларускага офіса «Радыё Свабода» ў Вільні. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў кіраўніка Літвы, у сувязі з тым, што гэта вета адхілілі, існуе рызыка з'яўлення на межах Літвы наймітаў-«вагнераўцаў» з беларускім грамадзянствам.

«Давайце ўспомнім: прэзідэнт наклаў вета на закон, сказаўшы, што мы павінны прымяняць аднолькавы прававы рэжым да людзей з Расіі і Беларусі, што прыбываюць да нас.

Я б сказаў, што кіроўная большасць зларадна адхіліла гэта вета — ну цяпер яны стаяць ля разбітага карыта», — сказаў Наўседа ў інтэрв'ю тэлеканалу LNK.

Ён падкрэсліў, што ў найбліжэйшы час давядзецца вярнуцца да пытання ўраўноўвання прававога рэжыму ў дачыненні да расіян і беларусаў.

«Найбліжэйшым часам давядзецца вярнуцца да гэтага пытання, бо такім чынам бярэцца на сябе поўная адказнасць за тое, што ля нашых межаў могуць з'явіцца ўзброеныя людзі з беларускім грамадзянствам, пад адзеннем якіх будуць хавацца тыя самыя «вагнераўцы». Я не палохаю, я проста прапаную вельмі добра падумаць, у якой сітуацыі мы цяпер знаходзімся», — падкрэсліў Наўседа.

«Гэтым хлопцам відавочна чужыя згрызоты сумлення, і ў адпаведных руках яны могуць быць выкарыстаны для якіх-небудзь зламысных мэтаў», — сказаў ён.

Сейм у красавіку не прыслухаўся да прапаноў Наўседы аб нацыянальных санкцыях супраць грамадзян Расіі і Беларусі. Вета кіраўніка дзяржавы было адхілена галасамі 99 дэпутатаў.

Каментары10

  • Шо, опять?
    04.07.2023
    Лучше бы он в литовскую разведку и оборону инвестировал, чем снова популизмом занимался на публике.
  • *
    04.07.2023
    Усе ніяк не забудзецца што атрымаў ў Віцебску ў свой час
  • Багдан
    04.07.2023
    Вагнераўцы з беларускім пашпартам і аўтаматам будуць праходзіць літоўскую мяжу па шэнгенскай візе? Наўседа, алё, што ты мелеш?

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»12

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава3

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму1

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў2

Трамп падпісаў статут Рады міру6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць