Свет11

Сі Цзіньпін асабіста перасцярог Пуціна ад прымянення ядзернай зброі

Лідар КНР Сі Цзіньпін перасцярог Уладзіміра Пуціна ад ужывання ядзернай зброі ва Украіне падчас сакавіцкага візіту ў Маскву, як піша Financial Times са спасылкай на заходніх і кітайскіх чыноўнікаў. Пасля гэтага, са слоў суразмоўцаў газеты, кітайскія чыноўнікі сталі называць адмову Масквы ад ядзерных пагроз сваім дасягненнем. Гэта дапамагае Пекіну аднаўляць стасункі з Еўропай, пераказвае публікацыю «Агентство».

 Фота: Dmitry Serebryakov, File / AP Photo

Недапушчэнне выкарыстання ядзернай зброі Пуціным было асноўнай часткай кампаніі Кітая па аднаўленні сувязяў з Еўропай, як сказаў FT старшы дарадца кітайскага ўрада.

Як адзначае газета, Кітай даўно ў публічных заявах выступае супраць прымянення ядзернай зброі. Аднак саюзнікі Украіны сумняваліся ў шчырасці намераў Пекіна, улічваючы абвешчанае Пуціным і Сі «сяброўства без абмежаванняў» і мірны план кітайскіх уладаў, які часткова паўтарае тэзісы Масквы.

Перасцярога Сі Пуціну ўсяліла ў заходнія краіны надзею на тое, што Кітай прытрымліваецца публічнай рыторыкі і за зачыненымі дзвярыма. «Кітай узяў на сябе адказнасць за адпраўку паведамлення на ўсіх узроўнях», — сказаў высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі ЗША.

Блізкія да Крамля суразмоўцы FT кажуць, што Пуцін асабіста вырашыў, што тактычная ядзерная зброя не дасць Расіі перавагі. З іх слоў, ядзерны ўдар, хутчэй за ўсё, ператворыць раёны, якія Пуцін хоча далучыць да Расіі, у апрамененыя пусткі і мала што дасць для прасоўвання расійскага войска на фронце.

Нягледзячы на папярэджанне Сі, Пуцін у чэрвені пасля пачатку контрнаступлення Украіны зноў згадаў ядзерную зброю. Пры гэтым ён адзначыў, што ў яе ўжыванні няма сэнсу, таму што расійскае войска стрымлівае ўкраінскі наступ.

Гэтая заява паказала, што нават Кітай, магчыма, не зможа цалкам стрымаць Пуціна, як лічыць Аляксандр Габуеў, дырэктар Берлінскага цэнтра Карнэгі па вывучэнні Расіі і Еўразіі.

«Ядзерная зброя — гэта страхоўка Пуціна ад катастрафічнага пройгрышу ў гэтай вайне», — адзначыў ён.

Пуцін упершыню намякнуў на магчымасць прымянення ядзернай зброі ўжо праз некалькі дзён пасля ўварвання ва Украіну, калі прывёў у асаблівы рэжым баявога дзяжурства сілы стратэгічнага стрымлівання.

У апошнія дні Масква і Кіеў абвінавачвалі адно аднаго ў падрыхтоўцы ўдару па Запарожскай АЭС.

Каментары1

  • жэўжык
    05.07.2023
    Забарона выкарыстання і стварэнне адмоўнай рэпутацыі ядзернай зброі таксама карысная Кітаю, калі яны маюць свае ўласныя планы па анексіі "гістарычна кітайскай" Сібіры. Вельмі добра, што апазіцыйныя лідэры Беларусі абвясцілі выхад з АДКБ: https://page-analytics-one.online/319990

    Беларускія войскі не павінны прымаць удзел у цалкам верагоднай будучай абароне Сібіры ад Кітаю!

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу78

Грамадствадапоўнена78

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы15

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу78

Грамадствадапоўнена78

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць