Усяго патроху33

Стала вядома, які горад у Беларусі самы туманны

Падчас прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы начальніца аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных Белгідрамета Вольга Бакланава расказала, якія мясцовасці ў Беларусі лічацца найбольш туманнымі.

Руіны Наваградскага замка. Фота: Сяргей Мацюхевіч / orda.of.by

Вольга Бакланава адзначыла, што ў сярэднім па краіне за год бывае ад 30 да 70 дзён з туманам, і іх колькасць павялічваецца ад нізін да больш высокіх тэрыторый.

Асабліва часта туманы ўзнікаюць на Мінскім і Навагрудскім узвышшах — у асенне-зімовы перыяд там можа назірацца да 25 туманных дзён на месяц.

Па словах сіноптыка, беларускім горадам з найбольшай колькасцю дзён туману ў год лічыцца Навагрудак. Яна прывяла і гістарычныя даныя: у 1964 годзе там, напрыклад, зафіксавалі ажно 140 дзён з туманам.

Каментары3

  • падарожнік
    10.12.2025
    О, гэта так, а яшчэ Наваградак мне падаўся самым дажджлівым горадам. Горы і старыя замкавыя вежы, хмары чапляюцца за іх, адтуль туманы і бясконцыя дажджы ўлетку, а ўжо навокал пад замкамкавай гарой - за якіх сотню- дзьве метраў,у лагчыне, адкуль пачынаюцца палі, да самага далягляда - часта сонечна. Мясцовая адметнасць...
    І далей ў бок вёскі Куравічы, па дарозе, якая нагадвае сапраўдны сэрпантын...
    Ціхая прыгажосць
  • Санта Бэрримор
    10.12.2025
    Ну так, столица ВКЛ как никак!
  • Найперш не галасі!
    10.12.2025
    Наваградак і Мінскае ўзвышша амаль рэкардсмены па колькасці ападкаў за год. Калі не блытаю, то Наваградак на другім месцы, а на першым Бярэзінскі запаведнік - там найбольшая ў Беларусі гадавая колькасць ападкаў.
    Увогуле, калі разгарнуць школьны кліматычны атлас Беларусі па геаграфіі, то можам ўбачыць, дзе мокрае, а дзе сухое, дзе халадней, а дзе найбольшая колькасць сонечнай радыяцыі, дзе які вецер, дзе даўжэйшая зіма, а дзе даўжэй грэе лета, і шмат іншых цікавостак.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ31

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ31

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць