Улада

Прадпрымальніцтвам не ўратуешся ад крызісу

Навучаныя сумным досведам 90-ых, людзі не бачаць выйсце ў прыватнай ініцыятыве і прадпрымальніцтве, мяркуюць сацыёлагі НОВАК

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) прэзентаваў вынікі фокус-груп на тэму «Фінансава-эканамічны крызіс у Беларусі». Лабараторыя НОВАК у час правядзення фокус-груп высвятляла меркаванне розных сацыяльных груп наконт прычын крызіса і адказных за цяперашняе эканамічнае становішча.

Выявілася, што працоўныя найбольш адчулі наступствы крызіса. Гэта праявілася ў змяншэнні даходаў, няпоўнай занятасці і пагрозе беспрацоўя. А вось

бюджэтнікі не адчулі моцнага ўплыву крызісу, але не праз моцную абароненасць, а з прычыны пачатковага нізкага ўзроўню жыцця,
мяркуюць сацыёлагі.

Навучаныя сумным досведам 90-ых гадоў, людзі не бачаць выйсце ў прыватнай ініцыятыве і прадпрымальніцтве. Тады ініцыятыва не стала для большасці насельніцтва сталай крыніцай падвышэння дабрабыту. Сацыёлагі лабараторыі НОВАК называюць гэта «прышчэпкай 90-ых».

Вынікі фокус-груп войдуць у нацыянальнае апытанне, якое запланаванае на канец 2009 - пачатак 2010 гадоў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме2

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў19

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме2

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць