Вайна1111

Валерыю Залужнаму — 50 гадоў

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны адзначае сёння юбілей. Вельмі пазітыўна выказаўся пра чалавека №2 ва Украіне ў тэлеграме Аляксей Арастовіч.

«Сёння — 50 гадоў аднаму вельмі добраму чалавеку.

Гэты чалавек унікальным чынам спалучае ў сабе велізарную дабрыню і стальную волю, чалавечую простасць і адміністрацыйную мудрасць, бязлітаснасць у рашэннях і тонкае пачуццё гумару, глыбіню перажыванняў і непазбыўны аптымізм.

Стратэгічны розум і любоў да паўсядзённых радасцяў жыцця.

Яго вартасці можна пералічваць гадзінамі.

Але галоўнае ў ім — ён у высокай, у найвышэйшай ступені чалавечны.

Уладзімір Зяленскі, кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак і Валерый Залужны. Фота з фэйсбук-старонкі намесніка міністра абароны Ганны Маляр

Гэта, напэўна, адзіны палкаводзец у гісторыі, які настолькі чалавечны.

І гісторыя дае яму належнае, паставіўшы кіраваць сіламі абароны Украіны ў момант біблейскага па маштабе разлому нашай гісторыі, якую ён творыць сваімі рашэннямі.

Я не ведаю іншага такога чалавека і, калі б мне давялося прыдумаць героя шэкспіраўскай па размаху драмы, не змог бы нават уявіць такі непаўторны характар.

— З днём нараджэння, пане Головнокомандувач.)

З днём Нараджэння», — напісаў Аляксей Арастовіч.

Каментары11

  • Слонім
    08.07.2023
    З Днём Нараджэння!
  • Ёсік
    08.07.2023
    Гонар і зайздрасьць за такіх ваяроў, за краіну гатовыя сваё жыцьцё аддаць. Глядзіш ды слухаеш ваяроў Беларусі, і задаешся пытаньнем: А якая ў вас радзіма, за якую краіну гатовыя свае галовы скласьці? І чуеш адказ: Мы проста грошы атрымліваем, якія нам Аляксандр Рыгоравіч дае, заблыталіся, не ведаем.
    Залужнаму доўгага жыцьця, ты годны сын Украіны.
  • Mafkees
    08.07.2023
    Генерал Залужный это Рокоссовский,Монт Гомери и Гудериан наших дней.

Цяпер чытаюць

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі1

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Тэатр лялек не паспеў анансаваць прэм’еру па Быкаву, як квіткі на чэрвень і ліпень разабралі2

Трамп афіцыйна абвясціў 8 мая Днём перамогі ў Другой сусветнай вайне3

Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая

Ай-яй-яй, далі слова Барадуліну9

КДК пагражае закрываць крамы, калі ў іх няма бульбы4

Аліеў у апошні момант адмовіўся ляцець у Маскву на парад2

EPAM і Wargaming заплацілі ў Літве мінімальныя падаткі за больш чым два гады

Данута Перадня выехала з Беларусі

У Вялікабрытаніі збіраюцца заводзіць крыміналкі на тых, хто залазіць на помнік Чэрчылю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі1

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць