Свет3838

Імідж беларусаў у вачах палякаў перажывае катастрофу — сацапытанне

Стаўленне жыхароў Польшчы да беларусаў істотна пагоршала, як вынікае з апытання «Палякі аб Беларусі і беларусах», праведзенага на замову Цэнтра Юльюша Мерашэўскага. 74% палякаў ацэньваюць Аляксандра Лукашэнку вельмі негатыўна, пазітыўна — усяго каля 3%. Яго ўспрымаюць у першую чаргу як «дыктатара, які мучыць уласны народ».

Lukashenka must be tried for crimes against humanity poster in Warsaw
Плакат у Варшаве з надпісам «Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці». Фота: «Наша Ніва»

Галоўныя лічбы:

— толькі траціна (34%) палякаў лічыць, што беларусы прыязна ставяцца да Польшчы. У 2020 годзе так лічыла 63%.

— 88% палякаў дакладна ведаюць, хто такі Аляксандр Лукашэнка. Пра Святлану Ціханоўскую і Андрэя Пачобута ведае толькі 37%.

— 74% палякаў ацэньваюць Аляксандра Лукашэнку вельмі негатыўна, пазітыўна — усяго каля 3%. Яго ўспрымаюць у першую чаргу як «дыктатара, які мучыць уласны народ» і які «ўзмацняе залежнасць ад Пуціна і Расіі».

— 42% палякаў лічаць беларусаў інертнымі і пасіўнымі да расійскай агрэсіі ва Украіне. 39% — што беларусы ў большасці выступаюць супраць ваенных дзеянняў і салідарызуюцца з украінцамі. Што беларусы на баку Расіі, мяркуе толькі 12% палякаў.

— 79% палякаў згодныя, што Польшча зацікаўленая ў тым, каб у Беларусі запанавалі свабода і дэмакратыя. Што беларусы самі вінаватыя ў сваіх праблемах, бо абралі Лукашэнку прэзідэнтам, лічыць 35% палякаў. Што сітуацыя ў Беларусі — гэта праблема саміх беларусаў — 37%.

Даследчыкі адзначаюць, што падзеі апошніх гадоў карэнным чынам змянілі сітуацыю ў нашым рэгіене. І сёння Беларусь у польскім успрыманні ідзе следам за Расіяй, дзе пасля 2014 года назіралася тэндэнцыя адрознівання простых расіян ад уладаў у Крамлі.

Вайна супраць Украіны пагоршыла стаўленне палякаў не толькі да Лукашэнкі, але і да беларусаў. Адказнасць за гэта аўтары даследавання ўскладаюць на палітыку Расіі, якая стала «каменем на шыі» беларусаў.

Таксама прычынай называецца агрэсіўная палітыка Лукашэнкі, тэрор і рэпрэсіі, у тым ліку супраць польскай меншасці і культуры ў Беларусі.

У адносінах да беларусаў у польскім грамадстве захоўваецца трывалы стэрэатып, што наша нацыя пасіўная. Асабліва гэта ўзмацняецца на фоне канфлікту ва Украіне. 

Пры гэтым палякі даволі моцна цікавяцца падзеямі ў Беларусі, якія выйшлі з пэўнай «зоны забыцця». Спрыяе ж павышанай зацікаўленасці геаграфічная і культурная блізкасць дзвюх краін.

Каментары38

  • Казік
    10.07.2023
    Палякі мусяць быць удзячнымі, што Беларусь закрывае іх ад Расеі. Інакш уплыў крамля адчулі б на сабе ў поўнай меры
  • Юра
    10.07.2023
    А хіба поляки в чомусь помиляються??
  • Беларускі беларус
    10.07.2023
    Беларус, Чаму вы называеце сябе «беларусам», але пішаце на чужой каляніяльнай мове, а не на роднай беларускай? Магчыма, палякі маюць рацыю. Нам трэба нашмат больш беларускае самапавагі.

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ2

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі14

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць