Свет99

У Закарпацці суд аштрафаваў беларусаў, затрыманых за дыскрэдытацыю ўкраінскага войска

Суд у Берагавым Закарпацкай вобласці аштрафаваў двух грамадзян Беларусі, мужа і жонку, якіх 18 красавіка затрымалі супрацоўнікі мясцовага ўпраўлення Службы бяспекі Украіны за распаўсюд інфармацыі, накіраванай на дыскрэдытацыю сіл абароны і распальванне антысеміцкіх настрояў у рэгіёне, паведамляе «Радыё Свабода».

Фота: СБУ

Паводле абвінавачання, беларусам пагражала пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Каб яго пазбегнуць, яны пайшлі на здзелку са следствам і прызналі сваю віну.

Суд абвясціў вырак 29 чэрвеня, але толькі цяпер яго апублікавалі.

Суд прызначыў сужэнцам максімальны штраф, прадугледжаны ч. 1 артыкула 161 Крымінальнага кодэкса Украіны (распальванне нацыянальнай, рэгіянальнай, расавай ці рэлігійнай варожасці і нянавісці), — кожнаму па 8500 грыўняў (прыблізна 230 даляраў у эквіваленце).

Служба бяспекі Украіны 18 красавіка паведаміла аб выкрыцці ў Закарпацкай вобласці «мужа і жонкі, беларускіх інтэрнэт-агітатараў, якія хацелі дэстабілізаваць сітуацыю ў Закарпацці».

У СБУ сцвярджалі, што ў 2013 годзе абое ўступілі ў фіктыўныя шлюбы з украінскімі грамадзянамі, каб легалізавацца ва Украіне і атрымаць дазвол на жыхарства. Беларусы нібыта стварылі ў сацыяльных сетках некалькі прапагандысцкіх старонак, якія выкарыстоўвалі «для дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады, сіл абароны і для распальвання антысеміцкіх настрояў».

Каментары9

  • бабруйчанін
    11.07.2023
    )))) Як і каментавал спачатку паявы гучнай справы сбУ Закарпацця...Занятыя сваімі справамі " схемамі" на мяжы з кантрабандай " ухілянтамі" сбУкраіна Закарпацця узяла тых кто ні свой ні мадзьяр ні румын ні кума ні свата ні брата...беларусау)) Гучна інфармацыйна..
    У Берагавым вядомы вінны завод прыхватызавалі....сіміты ізраільцяне.І таму мясцовые мадзьяры ...традіцыйна нізадаволены
    Менавіта Берагава Вінаградава у Закарпацці дзе вельмі павольна сябе мадзьяры адчуваюць..Нават украінскай дзяржаунай мовай ні валодаюць..у бальшыне
  • бабруйчанін
    11.07.2023
    Юра, даубаюра гэтая напісана тваімі суайчыннікамі
    і узята " нн" ??)) Я ні здзіуляюсь на Закарпаці украінскую ні ведаюць рускую кепска ведаюць з мадзьярскай гуглам перекладалі..таму заувагі ні па адрєсе
  • Правдоруб
    11.07.2023
    бабруйчанін, ты пьяный?
    Или это бред передает то, что творится у тебя в голове?
    Мне жаль твоих близких...

Цяпер чытаюць

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты15

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Вітольду Ашурку споўнілася б 55 гадоў2

«Пераапрануўся ў амапаўца і дырыжыраваў чорнай дубінкай». Адзін з заснавальнікаў «Вольнага хору» — пра акцыі ў гандлёвых цэнтрах у 2020‑м і працу ў філармоніі ў Літве5

У Феадосіі пасля атакі БПЛА гарыць галоўная нафтабаза Крыма1

Першыя сем ізраільскіх закладнікаў перададзеныя Чырвонаму Крыжу

Які двор у Мінску прызнаны самым прыгожым і самым лепшым1

Спецыялісту па бяспецы, які працаваў у МТБ і Белсвісбанку, далі калонію па палітычным артыкуле3

На матчы Італія — Ізраіль будуць задзейнічаны кінолагі, сапёры, беспілотнікі, тэхналогія выяўлення зброі і выбухоўкі

Зборная Фарэраў — больш не футбольны карлік. Яны маюць чатыры перамогі ў адборы4

Трамп: ЗША могуць перадаць Украіне ракеты «Тамагаўк», калі Расія не пакладзе канец вайне ў найбліжэйшы час7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты15

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць