Грамадства77

Два расійскія дроны ўпалі ў Брагінскім раёне, адзін выбухнуў

Два расійскія дроны ўпалі ў гарадскім пасёлку Камарын у Брагінскім раёне, піша выданне «Флагшток». Здарэнне адбылося 1 кастрычніка, аднак праз забарону на распаўсюд інфармацыі вядома пра гэта стала толькі зараз.

Ілюстрацыйны здымак. Фоат: Anton Petrus / Getty Images

1 кастрычніка расійскія БпЛА ўпалі ў памежным гарадскім пасёлку Камарын Брагінскага раёна, піша «Флагшток».

У той дзень маніторынгавыя каналы паведамлялі пра расійскія дроны ў паветранай прасторы Беларусі падчас чарговай расійскай масіраванай атакі. У 16:55 тэлеграм-канал «еРадар» праінфармаваў, што каля Хойнікаў у кірунку Жытомірскай вобласці Украіны рухаюцца 2 дроны. Раней, каля 16:25, дрон праляцеў над Брагінам. Неўзабаве, у 18:05, канал «Рында маніторыць» паведаміў пра вылет аднаго БпЛА з Беларусі курсам на Чарнобыль.

Аказалася, што два дроны тады ўпалі ў Камарыне.

Паводле слоў мясцовых жыхароў, адзін з іх упаў недалёка ад АЗС і ўзарваўся ў сасонніку, а іншы рухнуў проста на прыватны дом, прабіў дах, але не ўзарваўся.

«Мясцовых жыхароў у вялікім радыусе адсялялі, ніяк не маглі размініраваць. І часта, як і раней, дроны гудуць над пасёлкам з разваротам на Кіеў альбо з пралётам на Брагін. Няма жыхарам спакою», — расказала крыніца.

Камарын знаходзіцца ў той самай «кішэні», праз якую пралягае маршрут расійскіх дронаў: знаходзячыся на тэрыторыі Украіны, яны ўрываюцца ў Брагінскі раён Беларусі, рухаюцца транзітам і вылятаюць назад ва Украіну.

Каментары7

  • Каматознікі
    13.10.2025
    -Тату, тату! Лезе дрон у хату!
    - Абы не было вайны, час Зяленскаму сесці за перамовы!
  • Винцуку
    13.10.2025
    Калабок, жил был простой белорус Винцук, который очень любил Польшу, свысока смотрел на белорусов и ненавидел Россию. За всё это в награду получил Винцук карту поляка, чем очень гордился. А ещё Винцук мечтал чтобы началась война с Россией. И вот мечта недалёкого Винцука сбылась. Но только недалёкий Винцук думал, что на войне будет писать на форумах всякие гадости, а поляки его отправили штурмовиком на передовую. И прилетела по блиндажу Винцука ФАБ-100500 и только пряжка ремня от него и осталась.
    Сказка лож, да в ней намек. Приполяченным урок!
  • Сымон
    13.10.2025
    Цікава, а калі расейскія дроны кагосці заб'юць (а гэта адбудзецца абавязкова) - тутэйшыя таксама будуць маўчаць?

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць