Свет44

Наўседа баяўся, што праз твіт Зяленскага «пагоршаюць рашэнні НАТА»

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў інтэрв'ю LRT расказаў, што баяўся пагаршэння вынікаў саміту НАТА праз гнеўны твіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які быў ім апублікаваны па дарозе ў Вільню.

Гітанас Наўседа

«Драматызм быў вельмі высокі, і ў нейкі момант у мяне, безумоўна, былі падставы баяцца, або тэкст можа раптам стаць нашмат горшы, або ў ім будуць прапушчаны рэчы, якія надзвычай важныя для нас і для Украіны», — сказаў прэзідэнт Літвы.

Гітанас Наўседа дадаў, што разумее эмоцыі Зяленскага, але ў той жа час ён усведамляў, што «мы ўжо дасягнулі максімуму і любая спроба пайсці далей разбурыць сам Віленскі саміт».

«Я кажу гэта вельмі адказна. Гэта магло адбыцца. Гэтага не адбылося, і менавіта таму мы сёння гаворым у зусім іншым тоне.

Урэшце, і прэзідэнт Зяленскі, як вы вельмі добра бачылі на наступны дзень, гаварыў зусім іншым тонам. І я, безумоўна, вітаю рашэнні, якія былі прынятыя ў Вільні», — сказаў Наўседа.

Па дарозе ў Вільню на саміт НАТА Зяленскі рэзка напісаў у твітары, што цяпер сярод саюзнікаў няма гатоўнасці ні запрасіць Украіну ў НАТА, ні зрабіць яе чальцом Альянсу.

Па інфармацыі медыя, украінская дэлегацыя спрабавала такім чынам паўплываць на ход дыскусій у рамках НАТА, але рэакцыя была адваротнай. Асабліва раззлаваліся ЗША, якіх пра паведамленне ў сацсетках не папярэджвалі, што прымусіла ўмяшацца брытанскую і часткова нямецкую дэлегацыю.

Каментары4

  • Казік
    15.07.2023
    Гэта Наўседа ўсё часцей чаўпе лухту
  • Сам какой
    16.07.2023
    Науседа сам как скажет что нибудь, особенно про Беларусь - то визы беларусам не давать, то губернией в присутствии всех руководителей НАТО обзовет.
  • Петро
    16.07.2023
    Ссыкун

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць