Грамадства

17-гадовага сваяка Якуба Коласа асудзілі за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні»

У Мінскім абласным судзе вынеслі прысуд 17-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна Мікіту Брую, якога абвінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 130-1, ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК). Суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла хлопцу тры гады пазбаўлення волі з адбываннем у выхаваўчай калоніі, паведамляе «Вясна».

Мікіта Бруй

У лістападзе 2022 года дзяржканалы паведамілі аб затрыманні пяцярых удзельнікаў закрытага чата «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта» (СБНШ), прызнанага «экстрэмісцкім фармаваннем». Адзін з затрыманых, акурат Мікіта Бруй, тады расказаў на камеру, што ўступіў чат па запрашэнні знаёмага, а задачай групы была падрыхтоўка да «будучай партызанскай вайны».

Мікіта Бруй — стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына. Ягоная прабабуля — родная сястра Якуба Коласа Марыя Бруй.

За два тыдні да затрымання дзяржаўныя медыя рабілі пра Мікіту матэрыял. Ён тады распавёў, як рыхтуецца да 140-гадовага юбілею з дня народзінаў Якуба Коласа:

«Кожны год у лістападзе ў час «Каласавін» я, як стрыечны праўнук Якуба Коласа, больш чым калі думаю пра свайго знакамітага родзіча, асэнсоўваю прачытаныя творы, распытваю ў маці, што яна памятае з дзяцінства, чутае ад бабулі Марыі — малодшай сястры паэта.

Заўжды дома пануе святочны настрой: я раскладваю на сваім стале кнігі, гартаю «Новую зямлю» і міжволі ва ўяўленні малююцца пейзажы роднага краю, які любіў Якуб Колас, і які праз ягоныя творы палюбіў я».

Мікіта Бруй — у цэнтры

Каментары

Цяпер чытаюць

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»51

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Усе навіны →
Усе навіны

Лявончык пра знікненне Мельнікавай: Які сэнс ціснуць на дзяцей ці на бацькоў, калі невядома, дзе чалавек знаходзіцца5

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі12

Валету прызналі самай прыгожай сталіцай свету4

Вялікі затор утварыўся ў Ждановічах

На фоне абвалу крыптавалют у Кіеве застрэліўся 32‑гадовы крыптабізнэсмен, уладальнік адзінай ва Украіне Ferrari 296 GTB21

Як адзін айфон дапамог брытанскай паліцыі вылічыць банду, якую падазраюць у крадзяжы дзясяткаў тысяч тэлефонаў

«Пасля калоніі людзі забываюцца, як жыць». Ментарка «Вольных» распавяла, як працуе з палітвязнямі3

У мінскім бістро «Піт Stop» атруціліся людзі2

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»51

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць