Паводле запісанага сілавікамі відэа, гродзенцу Кірылу Курылу закідаюць удзел у пратэстах у 2020 годзе і радыкальныя выказванні ў той час, піша канал «Суды, затрыманні. Гродна і вобласць».

На відэа хлопец кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і нібыта заклікаў да гвалту над супрацоўнікамі АМАП і міліцыі, прапаноўваў будаваць барыкады з «Табакерак», адбіраць спецсродкі ў супрацоўнікаў і прымяняць супраць іх, абліваць міліцыянтаў фарбай і зялёнкай.
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары