Зусім з кіраўнічай абоймы ўжо былы міністр Ігар Брыло не вылятае, яго адпраўляюць у Віцебскую вобласць памочнікам.

Адстаўка Брыло стала вынікам сённяшняй нарады па жніве.
Нагадаем, што Брыло быў ледзь не адзіным чыноўнікам, хто дазваляў сабе даволі смела адказваць Лукашэнку.
51-гадовы Ігар Брыло прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання 10 лютага 2022 года. Датуль ён займаў пасаду намесніка міністра і першага намесніка міністра.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары