Грамадства55

«Мы пачынаем перажываць». Брыло — пра ўраджай гэтага года

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло расказаў, што бягучыя ўмовы надвор'я могуць паўплываць на ўраджай, піша БелТА.

Як падкрэсліў міністр, усе тэхналагічныя мерапрыемствы, якія трэба было зрабіць на палях, аграрыі зрабілі ў пару.

«Пасеялі ўсё своечасова, але спёка крыху выбівае з каляіны. І мы пачынаем крыху перажываць. Цяпер інтэнсіўна ўбіраем травы, каб нарыхтаваць паўнацэнныя кармы. Вялікую колькасць зямлі будзем перасяваць — гэта трэба зрабіць, таму што падгараюць пасевы. Будзем убіраць, будзем карміць, будзем чакаць дажджу, каб атрымаць другі ўкос травы», — сказаў міністр.

Май 2023 года стаў самым сухім у краіне з 1945 года. За месяц у сярэднім выпала 12 мм ападкаў, што склала каля 20 працэнтаў ад кліматычнай нормы.

Каментары5

  • вышевышебога
    12.06.2023
    будзем чакаць дажджу,

    а што - "вы прасили дождь, я дау вам дождь" - ужэ не работае?
  • вышэвышэбога
    12.06.2023
    вы ў зоне рызыкоўнага земляробства. і толькі зараз пачынаеце перажываць?
  • карова або**аная
    12.06.2023
    а галоўнакамандуючы што - бітвай за ўраджай ужо не займаецца? на іншыя палі перайшоў?

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай4

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным7

Выклалі ў агульны доступ «Нацыянальны атлас Беларусі»3

Пад Віцебскам пачалі вырабляць бялковыя батончыкі. Праўда, пакуль што не для беларусаў1

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць