Свет11

Дактары Германіі выступаюць за павышэнне колькасці амбулаторных аперацый

Па меркаванні дактароў абавязковага медыцынскага страхавання, правядзенне кожнай чацвёртай аперацыі ў амбулаторных умовах дазволіць ашчадзіць да 10 мільярдаў еўра.

Дактары абавязковага медыцынскага страхавання (Kassenärzte)

 звярнуліся да федэральнага міністра аховы здароўя Карла Лаўтэрбаха (Karl Lauterbach) з просьбай значна скараціць колькасць бальнічных аперацый і стварыць больш магчымасцей для амбулаторнага лячэння.

У інтэрв'ю Bild.de старшыня рады дырэктараў Нацыянальнай асацыяцыі лекараў абавязковага медыцынскага страхавання (KBV) Андрэас Гасэн (Andreas Gassen) заявіў, што

«неабходны пералом у рабоце. У Германіі ўсё яшчэ занадта шмат стацыянарнага лячэння. З 16-ці мільёнаў за год тры-чатыры мільёны [аперацый] маглі б выконвацца амбулаторна».

Гасэн прапанаваў міністру аховы здароўя канчаткова вызначыць, якія аперацыі ў будучыні павінны праводзіцца амбулаторна за адзіную плату. У якасці прыкладаў ён прывёў аперацыі на пахвіне і суставах, якія ў будучыні павінны ўзяць на сябе лекары прыватнай практыкі (niedergelassenen Ärzten).

Сёння каля 90 працэнтаў усіх выпадкаў грыжы ў Германіі аперуюць у бальніцах, у той час як у Францыі толькі каля трэці, а ў Англіі — чвэрць выпадкаў.

Па словах Гасэна, гэта можа сэканоміць каля дзесяці мільярдаў еўра за год. Цяпер кілы ў пахвіне і аперацыі на суставах у стацыянары каштуюць утрая даражэй, чым пры амбулаторным лячэнні.

Андрэас Гасэн таксама падкрэсліў, што ў выпадку амбулаторнага лячэння пацыенты могуць вярнуцца ў звыклае асяроддзе адразу пасля працэдуры. Сярод іншага гэта можа таксама знізіць колькасць інфекцый, якія выклікаюцца небяспечнымі бальнічнымі мікробамі.

Нямецкае бальнічнае таварыства (Deutsche Krankenhausgesellschaft, DKG) скептычна паставілася да прапановы Нацыянальнай асацыяцыі лекараў абавязковага медыцынскага страхавання.

«Прапанова гучыць добра, але яна абсалютна нерэалістычная. Людзям з абавязковай медыцынскай страхоўкай ужо даводзіцца чакаць шмат месяцаў, часам больш за паўгода, прыёму ў спецыяліста. Мы нават не можам уявіць, наколькі яшчэ больш пагоршала б гэтая сітуацыя, калі б мільёны пацыентаў з бальніц павінны былі б чакаць амбулаторных аперацый у кабінеце лекара», —

сказаў старшыня DKG Геральд Гас (Gerald Gaß) у інтэрв'ю Bild.de.

Са свайго боку, Гас выступае за тое, каб больш складаныя амбулаторныя аперацыі праводзіліся ў бальніцах. Гэта дазволіла б мець магчымасць добра і якасна рэагаваць на магчымую медыцынскую рызыку ў бяспечным для пацыентаў асяроддзі.

З іншага боку, як адзначае Геральд Гас, бальніцы павінны быць гатовыя лячыць усё больш і больш пацыентаў амбулаторна ў найбліжэйшыя гады. Гэта звязана з тым, што ўзрост лекараў прыватнай практыкі паказвае, што ў найбліжэйшыя гады многія медыцынскія практыкі больш не змогуць быць запоўненыя, і таму прабелы ў амбулаторнай дапамозе стануць яшчэ большыя.

У 2022 годзе ў Германіі сярод дактароў прыватнай практыкі больш чым 15,5% складалі спецыялісты ва ўзросце старэйшым за 65 гадоў.

У той жа час федэральны міністр аховы здароўя Карл Лаўтэрбах у чэрвені гэтага года заявіў аб магчымым дэфіцыце ў 2024 годзе фонду абавязковага медыцынскага страхавання ў памеры ад 3,5 да 7 мільярдаў еўра.

У сувязі з гэтым гучаць прапановы аб павелічэнні ўзносаў на 0,2—0,4%. Цяпер у Германіі стаўка ўзносу на абавязковае страхаванне складае 16,2%. Іх выплачваюць пароўну працадаўца і работнік.

Чытайце яшчэ:

Маладыя дактары ці з досведам: хто дабіваецца лепшых вынікаў?

З вінаватых у ДТЗ спаганяюць грошы за выклік хуткай і лячэнне пацярпелых

Каментары1

  • Немедык
    27.07.2023
    А можна для простых людзей патлумачыць, у чым адрозненне між бальнічнай і амбулаторнай аперацыяй
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі на вуліцах з’явіліся чырвоныя канапы. Вось што гэта значыць4

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму8

Іранцы ўцякаюць з буйных гарадоў, на дарогах заторы — Нетаньяху абяцае новыя ўдары4

ДАІ назвала, колькі выпускнікоў аўташкол здаюць з першай спробы і як змяніўся парадак прыёму экзаменаў1

Кіроўца рэйсавага аўтобуса Мінск-Вільня спрабаваў правесці 50 блокаў цыгарэт. Яго затрымалі проста на мяжы1

ГУР правёў новую дыверсію: абясточыў аб’екты расійскага ВПК у Калінінградзе2

Як прайшоў вогненны фестываль «Свята Сонца» ў Дудутках ШМАТ ФОТА7

На «Камунарцы» новы генеральны дырэктар1

Іран заявіў, што гатовы заключыць пагадненне, якое гарантуе адсутнасць у яго ядзернай зброі, і патрабуе спыніць Ізраіль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць