Вайна1212

Рэзнікаў: Вайна скончыцца да наступнага лета, Украіна пераможа

Міністр абароны Украіны перакананы, што пасля заканчэння вайны сяброўства Украіны ў НАТА будзе ў інтарэсах самога Альянсу.

Аляксей Рэзнікаў. Фота: Віктар Кавальчук, УНІАН

Міністр абароны Аляксей Рэзнікаў лічыць, што да наступнага лета Украіна атрымае перамогу ў вайне, піша УНІАН.

У інтэрв'ю CNN ён сказаў, што разглядае саміт НАТА ў 2024 годзе як магчымасць для прыняцця Украіны ў Альянс. «Хто ведае, можа быць, гэта будзе вельмі важны дзень для Украіны. Гэта ўсяго толькі мой прагноз», — дадаў міністр.

Калі яго спыталі, ці думае ён, што вайна скончыцца да наступнага лета, ён хутка адказаў: «Так. Мы пераможам у гэтай вайне».

Рэзнікаў перакананы, што пасля заканчэння вайны сяброўства Украіны ў НАТА будзе ў інтарэсах самога Альянсу.

«Бо мы сталі сапраўдным усходнім шчытом НАТА або ўсходнім шчытом Еўропы. Украіна атрымала рэальны баявы досвед — як стрымліваць расейцаў, перамагаць іх, біць стандартнымі для НАТА ўзбраеннямі», — адзначыў ён.

У Злучаных Штатах лічаць, што цяпер ідуць «адносна раннія дні» ўкраінскага контрнаступу. Паводле іх даных, Украіна вызваліла каля 50% тэрыторыі, захопленай акупантамі за час вайны.

Каментары12

  • Окей
    24.07.2023
    Давайте побыстрей уже довоёвывайте. Или побеждайте, или сливайтесь. Задолбали уже
  • Какей
    24.07.2023
    Окей, давать советы сидя на диване будешь своей жене (если она у тебя есть), окей
  • Прагноз не новы
    24.07.2023
    Інстытут вывучэння вайны ўжо колькі месяцаў таму падлічыў і агучыў матэрыяльныя магчымасці ўдзельнікаў. Так вось паводле ягонага разліку Расеі хопіць не больш як на год. Калі Расея не выйдзе з вайны, а выходзіць яна не збіраецца, то яе матэрыяльных магчымасцяў проста існаваць хопіць толькі на адзін год, а пасьля яна альбо перастане ваяваць, альбо перастане існаваць як дзяржава, альбо ўсё разам.
    Гэта як раз і супадае с пачаткам вясны 2024-га году.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж36

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»15

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж36

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць