Рашэнне аб удзеле беларусаў у Алімпіядзе-2024 не будзе прынята восенню — МАК
Спартоўцы з Беларусі і Расіі знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі ва Украіне.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не прыме рашэння пра ўдзел атлетаў з Беларусі і РФ у Алімпіядзе-2024 у Парыжы на сесіі ў кастрычніку, паведаміў кіраўнік арганізацыі Томас Бах журналістам, як піша «Спутнік».
Раней у камітэце заяўлялі, што беларускія і расійскія алімпійскія камітэты не атрымаюць запрашэнняў на гульні ў раней вызначаную дату — 26 ліпеня 2023 года. Адзначалася, што канчатковае рашэнне гэтага пытання можа быць прынята ў кастрычніку на сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта. Бах звярнуў увагу на тое, што рашэнне будзе залежаць ад развіцця сітуацыі.
«Мы бачым, як нацыянальныя федэрацыі выконваюць нашы ўмовы для забеспячэння ўдзелу нейтральных і індывідуальных спартсменаў. Мы працягнем сачыць за гэтым, а затым паглядзім, як усе датычныя асобы выконваюць літару і дух гэтых умоў. Абапіраючыся на вынік, мы затым прымем у свой час рашэнне, і гэта не адбудзецца ў кастрычніку», — удакладніў кіраўнік МАК.
Алімпіяда ў Парыжы павінна прайсці з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года, Паралімпійскія гульні — з 28 жніўня па 8 верасня. Цалкам верагодна, што расіян і беларусаў дапусцяць да гульняў у нейтральным статусе.
-
«Усё, чаго я хацела дасягнуць у жыцці, я зрабіла ў Польшчы». Легкаатлетка Жодзік расказала пра Беларусь, перамогу і свой ганарар
-
Найлепшы гулец матча трэцяга дывізіёна атрымаў у падарунак вядро журавін
-
Беларуска Марыя Жодзік прынесла Польшчы адзіны медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы — срэбра
Каментары
Украина понад усым, чё! 🇺🇦