Вайна1717

Украіна змяніла тактыку контрнаступлення — і яна прыносіць плён

Няўдачы на першым этапе контрнаступлення прымусілі Украіну змяніць тактыку, піша газета Financial Times.

Фота: AP / Photo Libkos

Вайскоўцы, з якімі пагаварылі журналісты FT, апісваюць першыя дні контрнаступлення Украіны як «хаос». Прасоўванне суправаджалася інцыдэнтамі з агнём па сваіх, а спробы атакаваць ператвараліся ў выратавальныя аперацыі пасля таго, як украінцаў спынялі мінныя палі, супрацьтанкавыя ракеты і атакі расійскіх верталётаў Ка-52, пераказвае артыкул Бі-бі-сі.

На гэтым этапе Украіна страціла прыкладна пятую частку ўзбраення, перададзенага ёй НАТА, як піша Financial Times. У выніку Кіеў змяніў тактыку, і гэта, па словах украінскіх камандзіраў, здаецца, дазваляе дамагчыся некаторых адчувальных вынікаў на полі бою.

Замест штурмавых дзеянняў украінскія вайскоўцы перайшлі да масіраванага выкарыстання артылерыі, якая пераўзыходзіць расійскую па далёкасці і дакладнасці. Гэта дазваляе забяспечваць прасоўванне перадавых груп і дамагацца тактычных поспехаў без вялікіх страт.

Спачатку ўкраінцы наносяць удары па праціўніку, затым ідзе пяхота.

Да гэтай стратэгіі ў краін Захаду таксама ёсць пытанні: перш за ўсё, ці зможа Украіна прытрымлівацца яе дастаткова доўга, каб дамагчыся такога ваеннага прарыву, які прымусіць Маскву сесці за стол перамоў. Існуе асцярога, што ўкраінскія Узброеныя сілы занадта хутка расходуюць свае запасы артылерыйскіх снарадаў, а з-за празмерна павольнага прасоўвання вайскоўцаў у расіян можа з'явіцца час, каб акапацца і навучыць свежыя сілы.

Але ў кароткатэрміновай перспектыве гэтая тактыка дазволіла скараціць украінскія страты. Страты асабовага складу і колькасць пашкоджаных баявых танкаў і баявых машын пяхоты заходніх краін знізіліся ў параўнанні з першымі двума тыднямі контрнаступлення, у той час як Украіна дамаглася невялікіх, але стабільных поспехаў, адзначае Financial Times.

Каментары17

  • Янка
    27.07.2023
    Ніводная сучасная армія ў сусвеце ня мае досведу атакі узмацненых пазіцый, яшчэ і без авіяцыі.
    Нават вермахт апошні раз рабіў нешта падобнае толькі ў 1943 пад час Курскай бітвы.
    Ды і ўвогуле гэтая вайна шмат у чым унікальная. Таму паўнавартасных настаўнікаў тут быць ня можа і Залужнаму даводзіцца спрабаваць, нажаль часам коштам крыві ўкраінскіх патрыётаў.
  • ром
    27.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • крок
    27.07.2023
    Абасрацца і ня ўстаць якія малайцы, павучыце яшчэ захад як што і да чаго, а то яны мо ня ведаюць..
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце31

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

«Скажы, што ты адмовілася ад мяне». Палітэмігранты расказалі, як іх сем'і жывуць у Беларусі пад ціскам сілавікоў3

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік7

На фронце забілі сына аднаго з самых няўдалых камандзіраў расійскай арміі2

Саліста гурта «Без Білета» дадалі ва ўкраінскую базу «Міратворац»14

У Мінтрансе расказалі, калі на дарогах Беларусі перастануць рабіць ямачны рамонт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце31

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць