Грамадства33

Чарговая спецмісія Бондаравай. Гэтым разам над «Еўраоптам»

«Еўраопт» прыбраў фатаграфіі папулярнага моладзевага блогера Дзім Дзімыча з сайта школьных тавараў. Раней прапагандыстка Вольга Бондарава абвінаваціла інфлюэнсера ў схаванай «прапагандзе ЛГБТ», напісала з гэтай нагоды скаргі ў МУС, МАРГ і Міністэрства адукацыі, а таксама адмовілася купляць прадукты ў крамах сеткі, піша «Люстэрка».

Так выглядаў сайт «Еўраопта» са школьнымі таварамі раней. Скрыншот 21 ліпеня 2023 года

На абноўленым сайце са школьнымі таварамі «Еўраопта» Дзім Дзімыча больш няма. Недаступнае і рэкламнае відэа з удзелам блогера, якое было апублікавана 24 ліпеня ў канале кампаніі ў TikTok.

«Еўраопт» пакуль ніяк не пракаментаваў знікненне інфлюэнсера, затое Бондарава апублікавала абразлівы допіс да «гандляроў з «Еўраопта» з заклікам «валіць» у Еўропу.

«Запомніце: вам не месца побач з нашымі дзецьмі», — напісала прапагандыстка і паабяцала яшчэ разабрацца з тымі, хто запрасіў Дзім Дзімыча выступіць на «Славянскім базары».

Так выглядае абноўлены сайт «Еўраопта» са школьнымі таварамі цяпер. Скрыншот 25 ліпеня 2023 года

Бондарава таксама звярнулася да старшыні рады дырэктараў і гендырэктара ТАА «Еўрагандаль» з патрабаваннем «не спыняцца на дасягнутым і ачысціць» ад Дзім Дзімыча яшчэ і рэкламу бонсцікаў.

Так выглядаў сайт «Еўраопта» са школьнымі таварамі раней. Скрыншот 21 ліпеня 2023 года

Дзім Дзімыч — папулярны беларускі блогер, у якога ў TikTok амаль 2 млн падпісчыкаў, а ў YouTube — 4,5 млн. Яго аўдыторыя — у асноўным школьнікі-падлеткі. У роліках Дзім Дзімыча прапагандыстку збянтэжыла тое, што ён з'яўляецца ў кадры ў адзенні ружовага колеру. Акрамя таго, Бондарава знайшла ў сетцы жартаўлівыя фатаграфіі новага куміра моладзі ў сукенцы. Усё гэта пераканала гродзенскую актывістку ў тым, што Дзім Дзімыч нібыта займаецца «прапагандай ЛГБТ». Не выратавалі блогера нават выступы на праўладных канцэртах і хвалебныя водгукі ад БРСМ.

Прапагандыстка склала з гэтай нагоды калектыўны зварот у МУС, МАРГ і Мінадукацыі, у якім абвінаваціла кіраўніцтва кампаніі ў спробе «ператварыць беларусаў у кіраваны натоўп спажыўцоў, навязваючы ім праз рэкламу «модныя» еўрапейскія вычварэнствы ў якасці «новай нармальнасці».

Так выглядае абноўлены сайт «Еўраопта» са школьнымі таварамі цяпер. Скрыншот 25 ліпеня 2023 года

Каментары3

  • За Свабоду!
    26.07.2023
    Хто не ведае, Бондарава яшчэ і ўступіла ў кампартыю, лукашысцкую КПБ, другі сакратар ці то гаркома, ці то райкома ў Менску. Таму ў яе галаве камунякі,  рускамірцы і ябацькі жывуць адначасова. А гэта ўжо клініка. А тут яшчэ нянавісць да ружована колеру...Псіхіятры паціраюць рукі.
  • Шляхцич Завальня
    26.07.2023
    Когда сам чёрт - то везде черти мерещатся
  • *
    26.07.2023
    Жги дальше, очкалопая жаба, не останавливайся )))

Цяпер чытаюць

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч2

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 202081

На Куршчыне ўкраінцы збілі расійскі знішчальнік Су-353

Не пішыце лісты палітвязням у калоніі, гэта бессэнсоўна27

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»5

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч2

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць