Грамадства1313

Следчы-ўцякач з Лунінца Сяргей Пахолак дабраўся з сям'ёй да ЗША. Ягоная жонка перадавала за мяжу сакрэтную інфармацыю

Сяргей Пахолак, які яшчэ нядаўна працаваў следчым па асабліва важных справах у Лунінецкім райаддзеле Следчага камітэта, паказаў у фэйсбуку, дзе цяпер знаходзіцца. Аказваецца, ён ужо ў ЗША, піша «Медыя-Палессе».

Як раней паведамлялася, адной з прычын уцёкаў следчага быў крымінальны пераслед жонкі Пахолка. Працуючы спецыялістам інжынерна-аэрадромнай службы вайсковай часці 65408, дзе месцілася расійская авіятэхніка, яна была затрыманая за перадачу звестак сястры, жыхарцы ЗША, што стала падставай для завядзення крымінальнай справы.

Па словах знаёмых, у баранавіцкім СІЗА, дзе ўтрымлівалася Аксана Пахолак, у яе здарыўся нервовы зрыў і яе шпіталізавалі. З бальніцы жонка следчага збегла, і сям'я знікла.

Пахолак працаваў следчым з 2013 года. У інтэрв'ю «Медыя-Палессю» ён адзначаў, што лунінецкі аддзел СК — гэта згуртаваная каманда, усе супрацоўнікі ў сваёй галіне добрыя спецыялісты, прафесіяналы… Незадоўга да ад'езду следчы падоўжыў кантракт на службе, за што атрымаў грашовую кампенсацыю.

Пасля таго, як у дачыненні да ягонай жонкі Аксаны распачалі крымінальную справу, Пахолак напісаў рапарт аб звальненні па стане здароўя, аднак з'ехаў з сям'ёй, не дачакаўшыся рашэння і праігнараваўшы забарону на выезд сілавікоў без дазволу вышэйшых органаў.

Пасля знікнення Пахолка з пасады сышоў у адстаўку начальнік райаддзела Следчага камітэта Андрэй Лукашэвіч.

Першапачаткова Пахолкі выстаўлялі ў фэйсбуку фота з Грузіі. Сяргей Пахолак нават запісаў відэазварот «да ўсіх, хто яго памятае». Цяпер па апублікаваных у адкрытым доступе фатаграфіях бачна, што сям'я знаходзіцца ў ЗША, дзе жыве сястра Аксаны, з якой яна дзялілася сакрэтнай інфармацыяй з вайсковай часці.

Каментары13

  • НЕганьба канешне
    02.08.2023
    Вось гэта героi, героям слава!
  • Елена
    02.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • акрамя
    03.08.2023
    Litvintroll, ці як Цапкала, альбо як Азараў:)))

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай8

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы20

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў35

Ці можна прадказаць рэвалюцыю? Навукоўцы прапануюць некалькі формул

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць