Культура88

Вядомую амерыканскую спявачку абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях

На поп-зорку Лізо падалі ў суд тры яе былыя танцоркі, абвінаваціўшы спявачку ў сэксуальных дамаганнях і стварэнні агрэсіўнай працоўнай атмасферы, піша Бі-бі-сі.

Лізо набыла славу дзякуючы хітам Truth Hurts, About Damn Time, Juice, Good As Hell і 2 Be Loved. Яна трохразовая ўладальніца «Грэмі» ў 2020 годзе. Спарк-Арэна ў Оклендзе (Новая Зеландыя). 26 ліпеня 2023 года. Фота: Dave Simpson / WireImage / Getty Images

У судовым пазове ёсць абвінавачанні ў сэксуальных, рэлігійных і расавых дамагальніцтвах, дыскрымінацыі, нападзе, незаконным затрыманні і фэтшэймінгу.

Пазоў падалі былыя ўдзельніцы групы падтанцоўкі спявачкі — Арыяна Дэвіс, Крыстал Уільямс і Наэль Радрыгес.

Сама спявачка пакуль на абвінавачанні ніяк не адрэагавала.

У судовым пазове, пададзеным у аўторак у Лос-Анджэлесе, утрымліваюцца абвінавачанні ў тым, што танцоркі «былі вымушаныя трываць сэксуальна зневажальныя паводзіны» і «пад ціскам былі вымушаныя ўдзельнічаць у сэксуалізаваных шоу» з 2021 па 2023 год.

Сярод прэтэнзій да Лізо, сапраўднае імя якой Меліса Вівіян Джэферсан, — тое, што яна «прымушала Дэвіс дакрануцца да грудзей» адной з выканаўцаў у начным клубе Амстэрдама, і Дэвіс урэшце пагадзілася, «баючыся, што адмова можа пашкодзіць яе будучыні ў камандзе».

Лізо (вядомая ў тым ліку і трапяткім стаўленнем да сябе і свайго цела) разам з харэографам Танішай Скот абвінавачваюцца ў тым, што падчас гастроляў крытыкавала Дэвіс за яе вагу.

Дэвіс сцвярджае, што яе пыталіся, ці не пакутуе яна ад якіх-небудзь праблем, тлумачачы сваю цікавасць тым, што яна, імаверна, працуе не з поўнай аддачай. І хоць пытанні не былі зададзеныя адкрыта, у яе склалася ўражанне, што ёй трэба растлумачыць, чаму яна набрала вагу, і раскрыць падрабязнасці свайго інтымнага жыцця, каб пазбегнуць звальнення.

У пазове таксама сцвярджаецца, што кіраўніца каманды падтанцоўкі Шырлін Куіглі навязвала выканаўцам свае хрысціянскія перакананні і ганіла тых, хто займаўся сэксам да шлюбу.

Пазоўнікі таксама абвінавачваюць Куіглі ў тым, што тая адкрыта абмяркоўвала цнатлівасць адной з былых танцорак і пісала пра гэта ў сацыяльных сетках.

У адрас кіраўніцтва прадзюсарскай кампаніі Big Grrrl Big Touring, Inc. выстаўлены абвінавачанні ў расавай дыскрымінацыі. Пазоўнікі сцвярджаюць, што да чарнаскурых членаў танцавальнай трупы «адносіліся інакш», чым да іншых членаў каманды, абвінавачваючы іх у тым, што яны «гультаяватыя, непрафесійныя, і ў тым, што яны дрэнна ставяцца да працы».

Пазоўнікі таксама сцвярджаюць, што Лізо і яе прадзюсарская кампанія не выплацілі ім належны заробак падчас часткі еўрапейскага турнэ спявачкі.

У пазове сцвярджаецца, што падчас еўрапейскіх гастроляў пазоўнікам было прапанавана толькі 25% штотыднёвых камандзіровачных за дні, калі яны не выступалі, замест звычайных 50% і было забаронена працаваць над іншымі праектамі падчас туру.

Дэвіс і Уільямс былі звольненыя з танцавальнай трупы, а Радрыгес пазней звольнілася сама, бо была незадаволеная абыходжаннем з калегамі.

Каментары8

  • Acab
    03.08.2023
    Камміфорнія прырэчаная
  • Марго
    03.08.2023
    Фэтшэймінгу? Дык спявачка ж самая сытая з іх?
  • Лёлік
    03.08.2023
    Як зручна. Атрымалі працу, атрымалі грошы за працу, падалі іск каб атрымаць яшчэ грошай ;).

Цяпер чытаюць

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку3

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка трэці год запар выйшла ў фінал US Open6

У Полацку на месцы, дзе будавалі радзільны дом, будзе аўтасалон3

ЗША скароцяць фінансаванне абароны еўрапейскіх краін, якія мяжуюць з Расіяй17

У Аргенціне сямейная пара вярнула карціну, скрадзеную нацыстамі. Хоць і не хацела гэтага рабіць

МЗС Польшчы: Затрыманне паляка ў Лепелі можа быць правакацыяй9

З'явіўся новы траян, які крадзе даныя банкаўскіх картаў

У Мінску заўважылі самаробную прыбудову да першага паверха шматпавярховіка. Гэта законна?4

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»25

Бусел замест выраю заляцеў у цэнтр Гродна ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку3

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць