У школьнікаў будзе 125 дзён канікул.

Фота: «Наша Ніва»
Сталі вядомыя даты школьных канікул на 2023-2024 навучальны год. Графік вучобы і адпачынку апублікаваны на сайце Міністэрства адукацыі.
Школьнікі будуць вучыцца:
- першая чвэрць: з 1 верасня па 28 кастрычніка 2023 года;
- другая чвэрць: з 8 лістапада па 23 снежня 2023 года;
- трэцяя чвэрць: з 8 студзеня па 23 сакавіка 2024 года;
- чацвёртая чвэрць: з 1 красавіка па 31 мая 2024 года.
Даты канікул пасля кожнай чвэрці ўстанавілі наступныя:
- восеньскія (10 дзён): з 29 кастрычніка па 7 лістапада 2023 года ўключна;
- зімовыя (15 дзён): з 24 снежня 2023 года па 7 студзеня 2024 года ўключна;
- вясновыя (8 дзён): з 24 па 31 сакавіка 2024 года ўключна;
- летнія (92 дні): з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2024 года.
Для вучняў 9 класаў летнія канікулы будуць крыху карацейшыя (81 дзень) і пачнуцца 12 чэрвеня.
У самых маленькіх навучэнцаў (у першым і другім класах, а таксама ў трэцім класе для дзяцей з асаблівасцямі развіцця) ёсць дадатковыя канікулы ў трэцяй чвэрці — з 19 па 25 лютага 2024 года працягласцю 7 дзён.
Каментары