«Наша задача — каб пад удар не патрапілі невінаватыя і не звязаныя з рэжымам людзі». Ціханоўская пракаментавала рашэнні аб небяспечных для Літвы беларусах
Дэмакратычныя сілы Беларусі знаходзяцца ў кантакце з урадам Літвы наконт пытання прызнання беларусаў асобамі, якія ўяўляюць пагрозу для яе нацбяспекі, заявіла Святлана Ціханоўская, каментуючы інфармацыю пра тое, што 910 беларусаў прызнаныя літоўскімі ўладамі асобамі, якія нясуць пагрозу нацыянальнай бяспецы.

«Я разумею, што дзеянні Літвы прадыктаваныя нацыянальнымі інтарэсамі і бяспекай. Рэжым Лукашэнкі нясе прамую пагрозу нашым суседзям, і мы гэта паўтаралі ад 2020 года. Нельга выключаць, што рэжым можа мэтава засылаць сваіх людзей у гэтыя краіны.
Наша ж задача — каб пад удар не патрапілі невінаватыя і не звязаныя з рэжымам людзі, і мы знаходзімся ў кантакце з уладамі Літвы наконт гэтага пытання.
Абсалютная большасць беларусаў не падтрымліваюць злачынную вайну Расіі супраць Украіны і працягваюць дапамагаць Украіне, многія змагаюцца з дыктатурай у падполлі.
Вельмі важна, каб яны маглі ў выпадку пагрозы знайсці бяспечны прытулак у Еўропе», — падкрэсліла Ціханоўская.
Чытайце таксама:
Кіраўнікі МУС Літвы і Польшчы абмеркавалі магчымую ізаляцыю Беларусі
Частка вагнераўцаў размясцілася непадалёк ад мяжы з Літвой — Наўседа
«У лагеры не хацелася ні спаць, ні есці». Былога беларускага памежніка, якога ў Літве прызналі небяспечным, перадалі Польшчы
-
Вызваліўся адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў — гэта быў яго другі палітычны тэрмін
-
Рэкорднымі тэмпамі ідзе збор на ўкол для Ксюшы з магілёўскага дзетдома, ад якой адмовілася мама — яшчэ плюс $190 тысяч за дзень
-
Слонімская бальніца выбачылася за машыну хуткай дапамогі, што прыехала на выклік да інваліда
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары