Грамадства

910 беларусаў прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы

205 беларусаў былі пазбаўленыя раней дзейных дазволаў на часовае пражыванне.

З канца лістапада 2022 года літоўскія службы прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы 910 грамадзян Беларусі. Гаворка ідзе пра запаўненне спецыяльнай анкеты пры падачы дакументаў на атрыманне віз або дазволаў на жыхарства, паведамляе Дэпартамент міграцыі Літвы.

Абавязацельства запоўніць анкету распаўсюджваецца на ўсіх грамадзян Беларусі і Расі з 18-ці гадоў, калі яны падаюць хадайніцтвы аб выдачы або змене дакумента, які дае або пацвярджае права на пражыванне ў Літве, афармленні новага дазволу на часовае пражыванне або выдачы нацыянальнай візы.

У выніку было ўстаноўлена, што пагрозу нацыянальнай бяспецы ўяўляюць 910 грамадзян Беларусі, 337 з якіх адмовілі ў выдачы дазволу на часовае пражыванне ў Літве, 121 — адмовілі ў замене такога дакумента. 205 беларусаў былі пазбаўленыя раней дзейных дазволаў на часовае пражыванне.

Двум грамадзянам Беларусі адмовілі ў выдачы дазволаў на пастаяннае пражыванне ў Літве, а чацвярым такія дакументы анулявалі.

241 беларус атрымаў адмоўныя водгукі, калі падаў заяву аб выдачы нацыянальнай візы ў Літву.

Для ўсіх вышэйпералічаных 1164 замежнікаў таксама былі прыняты пастановы аб забароне ўезду ў Літву.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць