На пачатку ліпеня Эшлі Самэрс адпачывала з сям'ёй на беразе возера Фрымэн. Праз спякоту яна пачувалася дрэнна і паскардзілася, што ніяк не можа напіцца вады. Неўзабаве ў жанчыны пачала балець галава, і яна пайшла дадому. Праз некаторы час сваякі Эшлі знайшлі яе на падлозе непрытомнай.

Фота: d3sign / Getty Images
Як піша Independent, жанчыну адвезлі ў бальніцу, але яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць. Лекары ўстанавілі, што Эшлі Самэрс памерла праз гіпергідратацыю — залішняе ўтрыманне вады ў арганізме або асобных яго частках. Такое здараецца вельмі рэдка. Паводле брата жанчыны, за 20 хвілін яна выпіла чатыры паўлітровыя бутэлькі вады, але ніхто не ведаў, што гэта можна прывесці да смерці.
Каментары