Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня склалі $7973,5 млн у эквіваленце, як паведамляе Нацбанк.
За ліпень золатавалютныя рэзервы выраслі на $182 млн (2,3%) пасля зніжэння ў чэрвені на $80,6 млн (1,02%).
Наогул перад гэтым ЗВР тры месяцы запар зніжаліся.
Цяпер Нацбанк не раскрывае, якім чынам растуць ці меншаюць рэзервы. Ужо амаль год гэтая статыстыка засакрэчаная.
Згодна з планамі, на канец года ЗВР павінны складаць не менш за шэсць мільярдаў даляраў.
Каментары